300px|right|thumb|Заліў Свіней на карце Кубы Заліў Свіней, або заліў Качы́нас () — заліў на паўднёвым узбярэжжы Кубы. З 1910 года адносіўся да правінцыі Санта-Клара, але ў 1976 годзе адышоў да правінцыі Сьенфуэгас. Заліў Качынас з’яўляецца папулярным месцам рэкрэацыйнага дайвінгу. Аматары дайвінгу апускаюцца як у адкрытым моры, так і ў сенотах.

Заліў знаходзіцца ў 30 км на поўдзень ад Хагуэй-Грандэ (Jaguey Grande), у 70 км на захад ад горада Сьенфуэгаса і ў 150 км на паўднёвы ўсход ад Гаваны. На заходнім боку заліва знаходзяцца каралавыя рыфы, якія абмяжоўваюць балота Сапата (частка аднайменнага паўвострава). На ўсходнім узбярэжжы заліва размяшчаюцца мангравыя зараснікі і вялікі балоты.

Паходжанне іспанскай назвы заліва Bahía de Cochinos, верагодна, звязана не са «свіннямі» (), а, хутчэй, з іспанскай назвай атлантычнай рыбы качына (, ). Cochino . Каля паўночнага ўскрайка заліва знаходзіцца вёска Буэна-Вентура, і ў 35 км на паўднёвы ўсход ад яе каля маленькага горада Хірона, названага ў гонар вядомага французскага пірата, размяшчаецца аднайменны пляж — Плая-Хірон ().

Заліў Качынас вядомы як месца знакамітай высадкі кубінскіх эмігрантаў у красавіку 1961 г., арганізаванай ЦРУ з мэтай звяржэння ўрада Фідэля Кастра.

Літаратура Rodriguez, Juan Carlos. 1999. Bay of Pigs and the CIA. Ocean Press. Melbourne.

Свіней Катэгорыя:Залівы Карыбскага мора Катэгорыя:Дайв-сайты