Баляслаў Геранім Клапатоўскі (; , , цяпер Вінніцкая вобласць, Украіна-24 лютага 1903, Санкт-Пецярбург, Расія) — рымска-каталіцкі дзеяч, луцка-жытомірскі біскуп, архібіскуп магілёўскі.

Біяграфія

Навучаўся ў Духоўнай семінарыі ў Жытоміры (1865—1869) і Духоўнай Акадэміі ў Санкт-Пецярбургу (1869—1873). Высвечаны на святара 15 ліпеня 1872. Працаваў прафесарам у семінарыі ў Жытоміры (1873—1877), прафесарам і ад 1897 рэктарам Акадэміі ў Пецярбургу.

Ад 2 жніўня 1897 тытулярны біскуп Элеўтэропаліса і дапаможны біскуп луцка-жытомірскай дыяцэзіі. Ад 14 снежня 1899 луцка-жытомірскі біскуп і адміністратар камянецкай дыяцэзіі. Ад 15 красавіка 1901 архібіскуп магілёўскі і адміністратар Мінскай дыяцэзіі. Адначасова кіраваў Духоўным калегіумам у Пецярбургу.

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Вінніцкай вобласці Катэгорыя:Біскупы луцкія Катэгорыя:Архібіскупы магілёўскія