Рэферэндум 24 лістапада 1996 года — другі ў гісторыі незалежнай Беларусі рэферэндум. Быў выкліканы абвастрэннем адносін паміж прэзідэнтам і парламентам краіны. Чатыры пытанні, вынесеныя на рэферэндум, былі ініцыяваны прэзідэнтам краіны Аляксандрам Лукашэнкам, яшчэ тры — Вярхоўным Саветам Рэспублікі Беларусь. У рэферэндуме прынялі ўдзел , або 84,14% электарата.

Паводле меркавання апанентаў улады і міжнароднай супольнасці, рэферэндум быў праведзены з істотнымі парушэннямі заканадаўства.Кісель, Зміцер. «Апазіцыя ў фарсе ўдзельнічаць не будзе », Ніва № 29 (2305), 16 ліпеня 2000 года.Прэзідэнт назваў рэферэндум бездакорным, яго ўнутраныя апаненты — сфальсіфікаваным, Захад — антыдэмакратычным , Выбары ў Беларусі

Пытанні і вынікі Пытанні, ініцыяваныя прэзідэнтам Аб перанясенні Дня незалежнасці Беларусі на 3 ліпеня — Дзень вызвалення Мінску ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. «За» прагаласавала 88,18% выбарцаў, «супраць» — 10,46%. Аб занясенні змен і дадаткаў да Канстытуцыі (прапанаваных прэзідэнтам), якія значна пашыралі паўнамоцтвы прэзідэнта. «За» прагаласавала 70,45% выбарцаў, «супраць» — 9,39%. Аб увядзенні вольнай без абмежаванняў куплі-продажы земляў сельскагаспадарчага прызначэння. «За» прагаласавала 15,35% выбарцаў, «супраць» — 82,88%. Аб скасаванні смяротнага пакарання. «За» прагаласавала 17,93% выбарцаў, «супраць» — 80,44%.

Пытанні, ініцыяваныя Вярхоўным Саветам Аб занясенні змен і дадаткаў у Канстытуцыю (прапанаваных дэпутатамі парламенцкіх фракцый камуністаў і аграрыяў). «За» прагаласавала 7,93% выбаршчыкаў, «супраць» — 71,2%. Аб выбарнасці кіраўнікоў мясцовых органаў выканаўчай улады. «За» прагаласавала 28,14% выбаршчыкаў, «супраць» — 69,92%. Аб фінансаванні ўсіх галін улады адкрыта і толькі з дзяржаўнага бюджэту. «За» прагаласавала 32,18% выбаршчыкаў, «супраць» — 65,85%.

Меркаваныя парушэнні Беларуская дэмакратычная апазіцыя, праваабаронцы і міжнародныя назіральнікі зарэгістравалі значную колькасць парушэнняў пры абвяшчэнні і правядзенні рэферэндуму. У прыватнасці, назіральнікі ад Еўрапейскага інстытута па СМІ адзначылі, што 90% адпаведнага эфірнага часу на беларускай тэлевізіі былі прысвечаны агітацыі на карысць пазіцыі прэзідэнта, у выніку чаго выбары былі пазбаўлены магчымасці дэмакратычнага выбару«Свабода», 1996, нумар ад 29 лістапада.

Існуюць пытанні датычна фінансавання рэферэндуму, бо паводле словаў прэзідэнта Лукашэнкі, рэферэндум адбыўся не за кошт бюджэтных сродкаў, але за кошт «добраахвотных ахвяраванняў». У праекты канстытуцыйных змен уносіліся істотныя папраўкі ўжо пасля афіцыйнай публікацыі, што забаронена заканадаўствам. Масавы характар набыло датэрміновае галасаванне, пры якім існуе небяспека фальсіфікацыі вынікаў і да якога ўлады актыўна схілялі грамадзян. Так, у многіх гарадах датэрмінова прагаласавала 30 і больш адсоткаў выбарцаў.

Былі зафіксаваныя шматлікія парушэнні пры правядзенні галасавання, падліку галасоў, адзначаліся выпадкі агітацыі на карысць пазіцыі прэзідэнта на выбарчых участках у дзень галасавання.

Паводле Сяргея Калякіна, кіраўніка фракцыі камуністаў у Вярхоўным Савеце, ад 20 да 50 адсоткаў галасоў былі сфальсіфікаваныНародная воля, № 109.

Старшыня Вярхоўнага Савета Сямён Шарэцкі назваў рэферэндум «фарсам і насіллем над народам» і заявіў, што «вынікі такога плебісцыта не могуць быць прызнаныя ані ў Беларусі, ані сусветнай супольнасцю»Свабода. 1996, нумар ад 26 лістапада.

Беларускі Хельсінкскі камітэт адзначыў наступныя парушэнні ў ходзе правядзення рэферэндумуРЕФЕРЕНДУМ-96 (МНЕНИЕ ОППОЗИЦИИ): цифры, суждения, законность. Белорусский Хельсинский Комитет; Минск, 1996 г:

Мясцовыя камісіі па правядзенню рэферэндуму былі ўтвораны не адпаведнымі Саветамі дэпутатаў не пазней, чым за месяц да рэферэндуму, а за 5-7 дзён органамі выканаўчай улады; У самы адказны перыяд падрыхтоўкі рэферэндуму ўказам прэзідэнта быў незаконна адхілены ад пасады старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Віктар Ганчар. Тым самым была паралізавана праца органа, які меў ажыццяўляць кантроль за законнасцю галасавання і падвесці вынікі рэферэндуму; Да моманту датэрміновага галасавання (9 лістапада) на ўчастках для галасавання адсутнічалі тэксты змен і дапаўненняў Канстытуцыі і грамадзяне не ведалі, за што яны галасуюць; У парушэнне заканадаўства выбарцы прыйшлі (а ў многіх выпадках прымушаліся) прагаласаваць датэрмінова. У выніку да дня рэферэндуму прагаласавала амаль чвэрць выбаршчыкаў; Бюлетэні для галасавання друкаваліся Упраўленнем справамі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Яны былі дастаўлены на выбарчыя ўчасткі мінуўшы Цэнтрвыбаркам і абласныя камісіі па рэферэндуме. Улік колькасці бюлетэняў нікім не ажыццяўляўся. Насуперак заканадаўству, падрыхтоўка рэферэндуму і яго правядзенне фінансаваліся не з бюджэту, а выключна за кошт «дабрачынных» унёскаў. Цэнтрвыбаркам быў цалкам адхілены ад дзейнасці па фінансаванні рэферэндуму; У аднабаковым парадку вялася агітацыя і прапаганда за пытанні, вынесеныя на рэферэндум па ініцыятыве прэзідэнта. У шэрагу выпадкаў агітацыя вялася проста на ўчастках для галасавання; У дзень рэферэндуму чыніліся перашкоды назіральнікам, прадстаўнікам палітычных партый і грамадскіх арганізацый пры ажыццяўленні кантролю за ходам галасавання; іх не дапускалі на ўчасткі, адмаўлялі ў атрыманні патрабаванай інфармацыі; Тыповымі парушэннямі заканадаўства на ўчастках для галасавання былі наступныя: адсутнічалі кабіны для тайнага галасавання; не было праектаў змен і дапаўненняў Канстытуцыі; выбаршчыкі дапускаліся да галасавання без дакументаў, якія сведчаць асобу; меліся пашкоджанні пломбаў на скрынях для галасавання; выяўленыя факты падробкі подпісаў выбаршчыкаў.

Спасылкі Афіцыйныя вынікі на сайце ЦВК БелаПАН, Рэферэндум-1996 TUT.BY, «Амерыканскія горкі» беларускай Канстытуцыі

Катэгорыя:Прэзідэнцтва Аляксандра Лукашэнкі Катэгорыя:Канстытуцыйныя папраўкі Катэгорыя:Рэферэндумы ў Беларусі Катэгорыя:Падзеі 24 лістапада Катэгорыя:Лістапад 1996 года Катэгорыя:1996 год у Беларусі Катэгорыя:Палітычны крызіс у Беларусі (1995—1996)