Аўл Гірцый () — рымскі палітык, консул Рымскай рэспублікі 43 гады да н.э., пісьменнік на ваенную тэму.

Біяграфія Быў легатам Цэзара каля 54 года да н.э.Cic. Phil. XIII, 11Cic. ad Fam. XVI, 27 і пасланцам Пампея ў 50 годзе да н.э.Cic. ad AtL.vn. 4 Падчас грамадзянскай вайны служыў у Іспаніі, дзе, магчыма, быў трыбунам у 48 годзе да н.э., а ў 47 годзе да н.э. знаходзіўся ў АнтыёхііCic. ad Att. XI, 20. Ён быў прэтарам у 46 годзе да н.э.Dion Cass. XLII, 51 і кіраўніком Трансальпійскай Галіі ў 45 годзе да н.э.

Пасля забойства Цэзара ў сакавіку 44 гады да н.э. Гірцый апынуўся ўцягнуты ў партыйныя інтрыгі. Быўшы прызначанымі Цэзарам, Гірцый і Панса сталі консуламі ў 43 годзе да н.э.Cic. Id. ad Fam. XII, 25Cic. Phil. VII, 4

Першапачаткова падтрымаўшы Марка Антонія, Гірцый быў завербаваны Цыцэронам (які быў яго асабістым сябрамCic. ad Att. X, 4) і далучыўся да сенатарскай партыі. Затым ён адправіўся з арміяй супраць Марка Антонія, які тым часам трымаў у аблозе Муціну (суч. Мадэна). Па ўзгадненні з Гаем Вібіем Панса Цэтраніянам і Актавіянам, Гірцый прымусіў Антонія адступіць, але падчас баявых дзеянняў быў забіты (каля 25 красавіка ці 27 красавіка). Ён быў ганараваны грамадскімі пахаваннямі разам з Панса, які памёр праз некалькі дзёнCic. ad Fam. X, 30Ov. Fast. IV, 625.

Гірцый дадаў восьмую кнігу ў «Запіскі пра Гальскую вайну» Цэзара і магчыма, быў аўтарам «Запісак пра Александрыйскую вайну». Раней думалі, што ён таксама напісаў «Запіскі пра Іспанскую вайну» і «Запіскі пра Афрыканскую вайну», але ў наш час лічыцца, што ён быў іх рэдактарам. Карэспандэнцыя Гірцыя з Цыцэронам была апублікавана ў дзевяці кнігах, але не захавалася да цяперашняга часу.

Светоній у главе 68Suet. Aug. 68 піша, што Луцый Антоній, брат Марка Антонія, быў абвінавачаны імператарам Актавіянам Аўгустам за тое, што той «прадаў сябе Аўлу Гірцыю ў Іспаніі за трыста тысяч сестэрцыяў». Гэта меркаваная сексуальная сувязь павінна была мела месца ў 46 годзе да н.э. падчас грамадзянскай вайны, калі Юлій Цэзар прыняў Аўгуста ў Іспаніі, дзе таксама быў Аўл Гірцый. У той час будучаму імператару Аўгусту было 19 гадоў. Магчыма, гэта абвінавачванне было зроблена з мэтай дыскрэдытаваць Луцыя Антонія.

Спасылкі

Катэгорыя:Лацінскія гісторыкі Катэгорыя:Гісторыкі Старажытнага Рыма