Стандартная бібліятэка шаблонаў C++ (англ. Standard Template Library — STL) — сукупнасць магутных кампанентаў мовы праграмавання C++, якія ўтрымліваюць шматлікія структуры дадзеных і алгарытмы, якія выкарыстоўваюцца для апрацоўкі дадзеныхDeitel, Paul J. C++ : how to program / P.J. Deitel, H.M. Deitel. -- 8th ed, p. 851, ISBN 978-0-13-266236-9.

Гісторыя стварэння Стандартная бібліятэка шаблонаў C++ была распрацаваная Мэнг Лі ды Аляксандрам Сцяпанавым у карпарацыі "Х'юлет-Пакард". У аснову распрацоўкі былі закладзеныя агульныя дасьледаванні Сцяпанава і Лі ў вобласці праграмавання. Таксама значны ўнёсак у стварэньне STL Дэвіда МюсэраDeitel, Paul J. C++ : how to program / P.J. Deitel, H.M. Deitel. -- 8th ed, p. 851, ISBN 978-0-13-266236-9.

Кампаненты STL Асноўныя кампаненты STL — кантэйнеры (containers), ітэратары (iterators) і алгарытмы (algorithms). Вылучаюцца таксама размеркавальнікі (allocators), выказнікі (predicates), параўнальныя функцыі (comparison functions) ды аб'екты функцый (function objects)Schildt, Herbert. C++: The Complete Reference, 3th Edition, 626-628; ISBN: 0078824761.

Катэгорыя:C++ Катэгорыя:Аб’ектна-арыентаванае праграмаванне