Васіль Маркіянавіч (, — ?) — мастак-іканапісец са Слуцка.
Імя
Дакладнае веданне імя В. Маркіянавіча — унікальны выпадак у гісторыі іканапісу, які, як правіла, быў ананімны, бо па старажытнай традыцыі мастакі не лічылі сябе вартымі падпісваць свае творыСалодкіна Л. Малеж Васiль Маркiянавiч….
Васіль Маркіянавіч падпісаў толькі адзін свой абраз — «Дэісус» — цэнтральную частку іканастаса Свята-Пакроўскай царквы ў вёсцы Вялікі Рожан былога Слуцкага княства.
Біяграфія
У 1758—1766 гадах працаваў у Слуцкім Трайчанскім манастыры і ў іншых месцах Случчыны, у тым ліку ў сяле Вялікі Рожан (цяпер Салігорскі раён)Маркіянавіч Васіль (1730-?) // Мастакі Случчыны / І. А. Ціткоўскі. — Слуцк, 2006..
Прафесійнае майстэрства атрымаў (магчыма ўдасканальваў) у жывапіснай школе пры Кіева-Пячэрскай лаўрыЯрашэвіч Аляксандр. «І напоўніліся ўсе духам святым…» // «Наша Вера» № 2(12), 2000..
Творчасць
Творы В. Маркіянавіча «Дэісус» (1758), «Благавешчанне», «Пакроў», «Тройца» (1761), «Маці Божая Дцзігітрыя», «Уваскрэсенне» (1766) напісаны для Пакроўскай царквы ў вёсцы Вялікі Рожан. Цяпер яны знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі.
Выконваў гравюры і малюнкі для вокладак Евангелля.
У канцы 1960-х гадоў навуковая экспедыцыя Беларускага дзяржаўнага мастацкага музея, якую ўзначаліла доктар мастацтвазнаўства Надзея Высоцкая, прывезла з Чыжэвічаў шэсць абразоў з іканастасу — высокамастацкіх, падобных па манеры выканання. Навуковая экспертыза, праведзеная ў музеі, пацвердзіла: увесь іканастас — сем абразоў — належаў аднаму мастаку. Гэта вызначылася па адметнай аўтарскай манеры. Стыль В. Маркіянавіча, як іканапісца, мае наступныя рысы: мастак ужывае роспіс па ляўкасу, арнаменты, лепныя фаны (барэльеф), на іконы спачатку наклейваў пячаткі, а потым іх залаціў. Адметна пісаў лікі святых. Іх вызначала светлая карнацыя (светлы колер твараў), выпісаныя дэталі, напрыклад, павекі.
Спадчына
Большая частка ікон з Вялікага Рожана цяпер знаходзіцца ў Беларускім нацыянальным мастацкім музеі, у тым ліку і творы В. Маркіянавіча. Іншыя творы мастака знаходзяцца ў гістарычным музеі Літвы, беларускім музеі ў Вільнюсе, зборы нацыянальнага Кіева-Пячэрскага запаведніка і г. д.
Літаратура
Салодкіна Л. Малеж Васiль Маркiянавiч : [расказвае мастацтвазнавец Ю. М. Піскун] // Слуцкий край [Электронны рэсурс] — s-k.by, 30.07.2009 Пискун Ю. А. Василий Маркиянович ― слуцкий мастак-иконописец середины XVIII в. // Могилянські читання: Матеріали щорічної наукової конференції. ― К., Національний Києво-Печерський історико-культурний заповідник, 2001. С. 225
Катэгорыя:Іканапісцы Беларусі Катэгорыя:Мастакі Беларусі