Сяржа́нт — воінскае званне ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь і шэрагу іншых краін, па рангу вышэй за малодшага сяржанта і ніжэй за старшага сяржанта.

З’явілася ў XV стагоддзі ў французскай, затым у германскай і англійскай арміях. У рускай рэгулярнай арміі існавала ў 1716—1798 гадах. У СССР званне ўведзена 2 лістапада 1940 года.

Звычайна сяржанты займаюць пасады камандзіраў аддзяленняў, танка, гарматы.

Тэрмін выслугі ў званні сяржант складае дзевяць месяцаў.

Перад воінскім званнем ваеннаслужачага, які праходзіць ваенную службу ў гвардзейскай вайсковай частцы, на гвардзейскім караблі, дадаецца слова «гвардыі».

Да воінскага звання вайскоўца або грамадзяніна, які знаходзіцца ў запасе, які мае ваенна-ўліковую спецыяльнасць юрыдычнага або медыцынскага профілю, дадаюцца адпаведна словы «юстыцыі» або «медыцынскай службы».

Зноскі

Літаратура

Палажэнне аб парадку праходжання ваеннай службы, зацвержданае Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 186 ад 25 красавіка 2005 г. Статут гарнізоннай і каравульнай службаў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 355 ад 26 чэрвеня 2001 г.

Сержа́нт сяржа́нт // Русско-белорусский словарь для военных // Н. Н. Кривко, В. В. Пупко, В. К. Романцевич, С. Е. Танана; Под. ред. В. В. Язепчика, Н. Н. Кривко. — Мн.: БелЭн, 1996. — С. 375. — 447 с. — ISBN 985-11-0047-1.

Катэгорыя:Ваеннае кіраванне Катэгорыя:Воінскія званні Катэгорыя:Воінскія званні Узброеных сіл Расіі Катэгорыя:Воінскія званні Узброеных сіл Беларусі