Арсеній Мікалаевіч Выскварка (, в. Блеўчыцы, Капыльскі раён) — Герой Сацыялістычнай Працы (1973). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

З 1949 шафёр Цімкавіцкай МТС, з 1951 трактарыст-камбайнёр Чыжэвіцкай МТС, з 1958 камбайнёр калхоза імя Ціміразева Капыльскага раёна. У 1972-м скончыў Быстрыцкую вячэрнюю школу, атрымаў сярэднюю адукацыю.

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнамі Леніна ў 1966 годзе па выніках выканання сямігадовага плана. У 1973 годзе за поспехі, дасягнутыя ў выкананні пяцігадовага плана і сацыялістычных абавязацельстваў па павелічэнні вытворчасці прадукцыі раслінаводства А. М. Выскварку Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем яму ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат».

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Капыльскім раёне