Ян Ласовіч (? — 6 лютага 1481, Вільня) — рэлігійны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Біскуп луцкі (з 1463) і віленскі (з 1468).

Біяграфія Нарадзіўся ў Вільні, паходзіў з мяшчанскага (паводле Яна Длугаша) або шляхецкага роду гербу «Сыракомля» (паводле пазнейшых даследчыкаў). Імаверна, навучаўся ў Кракаўскім універсітэце, быў канонікам віленскім.

24 студзеня 1463 высвечаны на біскупа луцкага. Перанёс рэзідэнцыю біскупаў Луцкай дыяцэзіі ў мястэчка Порхаў (цяпер Янаў-Падляскі). Уваходзіў у склад Рады Вялікага Княства Літоўскага. 4 мая 1468 пасвечаны на біскупа віленскага.

Апекваўся пашырэннем сеткі парафій, асвяціў шматлікія новыя касцёлы. Займаўся гаспадарчай дзейнасцю. Браў удзел у знешняй палітыцы дзяржавы, асабліва ў адносінах з Тэўтонскім ордэнамKrzysztof Rafał Prokop. Sylwetki biskupów łuckich. — Biały Dunajec — Ostróg, 2001..

Літаратура Krzysztof Rafał Prokop. Sylwetki biskupów łuckich. — Biały Dunajec — Ostróg, 2001.

Катэгорыя:біскупы віленскія Катэгорыя:Біскупы луцкія Катэгорыя:Канонікі Віленскага кафедральнага капітула Катэгорыя:Дэканы Віленскага кафедральнага капітула