Людвік Тадэвуш Замбжыцкі (1803, Браслаўскі павет — ) — адзін з кіраўнікоў паўстання 1830-31.
Біяграфія Стрыечны брат па маці мастака В. Ваньковіча. Са студз. 1831 у складзе Віленскага цэнтральнага паўстанцкага камітэта, камандаваў атрадам, паранены ў баі каля Аўсянікаў. Уступіў у корпус ген. Г. Дэмбінскага. Адзначаны залатым крыжам «Віртуці Мілітары». 9 жніўня 1831 абраны паслом на Варшаўскі сейм ад Браслаўскага пав. Адзін з заснавальнікаў Камітэта рускіх зямель. У ліст. 1831 эмігрыраваў у Францыю, дзе стаў адным з заснавальнікаў Таварыства літоўскіх і рускіх зямель, Літоўскага ваеннага камітэта; член Польскага нацыянальнага камітэта. Вучыўся ў школе ген. штаба.
Пахаваны на парыжскіх могілках Манмартр.
Катэгорыя:Кавалеры ордэна Virtuti Militari Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1830—1831 гадоў