Сцяпа́н Андрэ́евіч Бандэ́ра (; , в. Стары Угрынаў, цяпер Івана-Франкоўская вобласць, Украіна  — ) — палітычны дзеяч, ідэолаг украінскага нацыянальнага руху, кіраўнік Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў (АУН).

Біяграфія Нарадзіўся на Станіслаўшчыне ў сям'і грэка-каталіцкага святара. З 1919 па 1927 навучаўся ў Стрыйскай гімназіі. У 1922 стаў членам «Пласта». З 1928 ва Украінскай ваеннай арганізацыі (УВА). Працаваў спачатку ў аддзеле разведкі, пазней — прапаганды. У гады вучобы на аграрным факультэце Львоўскага ўніверсітэта актыўна прымае ўдзел ва ўкраінскіх моладзевых арганізацыях. Адначасова знаходзіўся ў студэнцкай арганізацыі Група ўкраінскай нацыяналістычнай моладзі.

Член АУН з 1929. З 1940 (пасля падзелу арганізацыі) кіраўнік фракцыі бандэраўцаў — АУН(б). Арганізоўваў і ажыццяўляў тэрарыстычную дзейнасць супраць польскіх улад у адказ на іх антыўкраінскую палітку на Заходняй УкраінеБЭ. Т. 2. Двойчы прыгавораны да пакарання смерцю. З пачатку ІІ сусветнай вайны супрацоўнічаў з гітлераўскімі спецслужбамі. За абвяшчэнне без згоды нямецкіх акупацыйных улад акта пра ўтварэнне «Украінскай самастойнай саборнай дзяржавы» зняволены ў канцлагеры Заксенгаўзен і Араніенбург. З 1943 АУН(б) абвясціла стратэгію «двухфрантавой» барацьбы супраць Берліна і Масквы. С. Бандэра ў кастрычніку 1944 быў вызвалены з канцлагера па загадзе Г. Гімлера.

Пасля вайны жыў у Мюнхене. Быў атручаны агентам КДБ.

Літаратура

Спасылкі

Колекция от речите на Степан Бандера по «Перспективи на украинската революция» Stepan Bandera — Perspectives for Ukrainian Revolution (audio recordings)

Катэгорыя:Палітыкі Украіны Катэгорыя:Забітыя ў выніку аперацый савецкіх спецслужбаў Катэгорыя:Пахаваныя на мюнхенскіх могілках Вальдфрыдхоф Катэгорыя:Украінскія нацыяналісты Катэгорыя:Нарадзіліся ў Івана-Франкоўскай вобласці Катэгорыя:Забітыя палітыкі Украіны