Цімафе́еўка лугавая (Phleum pratense) — кветкавая расліна сямейства метлюжковых (злакаў).
Назва
Цімафееўка лугавая, цімафееўка, цімафейка, межавая трава Ботанический словарь, Спб, 1878Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927.
Батанічнае апісанне
Шматгадовы рыхлакустовы верхавы злак. Карэнішча кароткае. Сцёблы прамыя, вышынёю да 1 м. Лісце шматлікае, вузкалінейнае, шурпатае. Суквецце — шчыльная цыліндрычная мяцёлка, каласкі дробныя. Плод — зярняўка.
Значэнне і выкарыстанне
Адзін з асноўных кампанентаў сенажатных і пашавых травасумесей. Як кармавую расліну цімафееўку лугавую культывуюць у Еўропе з XVIII ст. Выведзена больш за 50 сартоў.
Літаратура Прохараў В. Цімафееўка // БЭ ў 18 т. Т. 17. Мн., 2003.
Катэгорыя:Метлюжковыя Катэгорыя:Кармавыя расліны Катэгорыя:Травы