— нацыянальная хакейная каманда Украіны, якая прадстаўляе краіну на міжнародных спаборніцтвах па хакеі з шайбай. У рэйтынгу ІІХФ за 2014 год знаходзіцца на 21 месцы. З 2008 года выступае ў дывізіёне I (другі паводле іерархіі чэмпіянатаў свету).

Кіруючы орган — Федэрацыя хакея Украіны; генеральны менеджар — Сяргей Шакураў, галоўны трэнер — Андрэй Назараў.

Гісторыя

З 1952 да 1991 украінскія хакеісты выступалі ў складзе зборнай каманды СССР. Першая сустрэча незалежнай зборнай Украіны адбылася на таварыскім турніры ў Санкт-Пецярбургу (Расія) 14 красавіка 1992 года супраць зборнай Казахстана; першая афіцыйная сустрэча — з тым жа супернікам 6 лістапада 1992 у Мінску (Беларусь) у рамках кваліфікацыйнага раўнду на чэмпіянат свету ў Дывізіёне «C». Гэтай падзеі папярэднічала стварэнне Федэрацыі хакея Украіны і яе ўваходжанне ў структуру Міжнароднай федэрацыі хакея з шайбай (ІІХФ), якое адбылося 6 мая.

З першых гадоў свайго існавання зборная Украіны змагалася ў трэцім дывізіёне хакейнага чэмпіянату свету. Прарыў у эліту адбыўся ў сезоне 1997—1998 гадоў, калі ўкраінцы спярша перамаглі ў турніры Дывізіёна «C», а праз год занялі 1-е месца ў Дывізіёне «B».

Цягам наступных 9 гадоў зборная Украіна заставалася ўдзельніцай элітнага Дывізіёна чэмпіянату свету, страціўшы месца ў сусветнай хакейнай эліце па выніках чэмпіянату свету 2007 года. Найвышэйшае дасягненне ўкраінскай зборнай за час удзелу на найвышэйшым узроўні — 9 месца ў 2002 года.

Каманда Украіны толькі адзін раз здолела пераадолець кваліфікацыйны раўнд для ўдзелу ў хакейным турніры Зімовых Алімпійскіх гульняў. На Алімпіядзе ў Солт-Лэйк-Сіці ўкраінцы распачалі свае выступы ў групе «B» папярэдняга групавога турніру, па хадзе якога здабылі перамогі над зборнымі Швейцарыі і Францыі, а таксама мінімальна саступілі 0:1 зборнай Беларусі. Дзякуючы гэтай перамозе адзіную пуцёўку на асноўны турнір атрымалі беларусы. Першы выступ на Алімпіядзе зборная Украіны скончыла разгромным паражэннем з лікам 2:9 ад зборнай Латвіі ў гульні за 9 месца.

Вынікі thumb|Зборная Украіны (2008) Алімпійскія гульні 2002 — 10-е месца

Чэмпіянат свету Год Месца правядзення Вынік Галоўны трэнер 1993 18-е месца(2-е ў групе «C») Аляксандр Фадзееў 1994 23-е месца(3-е ў групе «C») Аляксандр Фадзееў 1995 23-е месца(3-е ў групе «C») Анатоль Багданаў 1996 22-е месца(2-е ў групе «C») Анатоль Багданаў 1997 21-е месца(1-е ў групе «C») Анатоль Багданаў 1998 17-е месца(1-е ў групе «B») Анатоль Багданаў 1999 14-е месца Анатоль Багданаў 2000 14-е месца Анатоль Багданаў 2001 10-е месца Анатоль Багданаў 2002 9-е месца Анатоль Багданаў 2003 12-е месца Анатоль Багданаў 2004 14-е месца Аляксандр Сеўканд 2005 11-е месца Аляксандр Сеўканд 2006 12-е месца Аляксандр Сеўканд 2007 16-е месца Аляксандр Сеўканд 2008 19-е месца(2-е ў дывізіёне IB) Уладзімір Галубовіч 2009 20-е месца(2-е ў дывізіёне IB) Аляксандр Сеўканд 2010 19-е месца(2-е ў дывізіёне IA) Міхаіл Захараў 2011 21-е месца(3-е ў дывізіёне IB) Дэйв Льюіс 2012 22-е месца(6-е ў дывізіёне IA) Анатоль Хаменка 2013 23-е месца(1-е ў дывізіёне IB) Аляксандр Кулікоў 2014 Андрэй Назараў

Спасылкі

Федэрацыя хакея Украіны Профіль на старонцы IIHF Хакейныя архівы

Украіна Катэгорыя:Хакей ва Украіне Хакей з шайбай