Пя́сіна () — рака ў Таймырскім Далгана-Ненецкім раёне Краснаярскага края Расіі.

Даўжыня ракі 818 км. Плошча вадазбору 182 000 км². Сярэдні расход вады каля вытоку 560 м³/с, у вусці 2600 м³/сФролова Н. Л., Федорова И. В., Пряхина Г. В. Пясина // Научно-популярная энциклопедия «Вода России». Аб’м гадавога сцёку у вусці 82,059 км³/год.

Рака бярэ пачатак з возера Пясіна, працякае па Паўночна-Сібірскай нізіне, праз горы Быранга і ўпадае ў Пясінскі заліў Карскага мора. Пры ўпадзенні ўтварае эстуарый.

Прытокі: Дуды́пта, Агапа, Ленва, Пура, Ланкай, Тарэя і інш. У басейне Пясіны звыш за 60 000 азёр агульнай плошчай каля 10 450 км². Жыўленне ракі пераважна снегавое.

Рака суднаходная. У басейне Пясіны знаходзяцца азёры Кета (Хіта), Глыбокае.

Літаратура

Спасылкі Река Пясина // Интернет-энциклопедия Красноярского края Государственный водный реестр: Пясина Фролова Н. Л., Федорова И. В., Пряхина Г. В. Пясина // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»

Катэгорыя:Рэкі Краснаярскага края Катэгорыя:Басейн Карскага мора