Стандартная бібліятэка ў C++ (C++ Standard Library — SL) — сукупнасць класаў і функцый мовы праграмавання C++. Гэтая сукупнасць адпавядае існым стандартам C++, першы з якіх быў прыняты ў 1998 годзе (C++98). У 2011 годзе быў распрацаваны стандарт C++11.
Загалоўкавыя файлы стандартнай бібліятэкі C++
У стандартнай бібліятэцы C++ прадугледжана сістэма загалоўкавых файлаў, якія неабходна падключаць да кода пры напісанні праграмы, каб выкарыстоўваць гатовыя класы і функцыі. Гэта значна эканоміць час стварэння праекта, бо праграмісту не трэба самому займацца напісаннем неабходных элементаў коду. У C++ прадугледжаныя наступныя асноўныя загалоўкавыя файлы SLDeitel, Paul J. C++ : how to program / P.J. Deitel, H.M. Deitel. -- 8th ed, 205-207 Includes index. ISBN 978-0-13-266236-9:
Загаловак SLТлумачэнне<cstdio>Змяшчае прататыпы для стандартнага ўводу/вываду даных стандарту C<iostream>Змяшчае прататыпы для стандартнага ўводу/вываду даных стандарту C++<iomanip>Змяшчае прататыпы для функцый-маніпулятараў са струменем. Маніпулятары фарматуюць струмені даных.<cmath>Змяшчае прататыпы для матэматычных функцый <cstdlib>Змяшчае прататыпы для функцый пераўтварэння лікаў у тэкст і наадварот, размеркавання памяці і далучэння рандамізацыі<ctime>Змяшчае прататыпы для функцый маніпулявання часам<vector>, <list>, <deque>, <queue>, <stack>, <map>, <set>, <bitset>Змяшчае класы разнастайных кантэйнераў<cctype>Змяшчае прататыпы для функцый, якія правяраюць даныя (напрыклад, ці з'яўляецца сімвал коскай або лікам)<cstring>Змяшчае прататыпы для функцый апрацоўкі радкоў<string>Змяшчае вызначэнне класа string<typeinfo>Змяшчае класы, якія вызначаюць тыпы даных падчас выканання праграмы<fstream>Змяшчае прататыпы для функцый, якія ажыццяўляюць увод даных у файл і іх вывад з файла<sstream>Змяшчае прататыпы для функцый, якія ажыццяўляюць увод і вывад радкоў у памяці<algorithm>Утрымлівае прататыпы для функцый маніпулявання данымі
Заўвага. Загалоўкі прыведзеныя для кампілятараў Linux-падобных сістэм.
Катэгорыя:C++