Бары Джэймс Маршал (; ) — аўстралійскі ўрач, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (2005). Прафесар клінічнай мікрабіялогіі Універсітэта Заходняй Аўстраліі. Упершыню паказаў, што язва страўніка ў большасці выпадкаў выклікаецца бактэрыяй Helicobacter pylori. Гэта абвергла старую медыцынскую дактрыну аб ролі стрэсу, вострай ежы і падвышанай кіслотнасці ў этыялогіі язвы. Кавалер ордэна Аўстраліі.

Дачыненні з Беларуссю 19 жніўня 2025 года падпісаў зварот дваццаці двух нобелеўскіх лаўрэатаў да прэзідэнта ЗША Дональда Трампа з просьбай дамагчыся вызвалення каля 1300 беларускіх палітвязняў.

Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі Катэгорыя:Медыкі Аўстраліі