Белару́скае нацыяна́льнае адраджэ́нне — сацыяльны, культурны і палітычны рух, які выступае за адраджэнне беларускай культуры, мовы, звычаяў і стварэнне беларускай дзяржаўнасці на нацыянальным падмурку. Прадстаўленае некалькімі хвалямі, пачынаючы з XIX стагоддзя. У шырокім кантэксце — заканамернасць у гістарычным развіцці беларускай нацыі, якая выяўляецца ў паскораным руху да больш высокага ўзроўню грамадскага быцця, культуры і нацыянальнай свядомасці пасля заняпаду. Пачалося ў XIX стагоддзі і падзяляецца на некалькі этапаў, якія адрозніваліся сваімі мэтамі, вынікамі, грамадскімі і духоўнымі імпульсамі, што спараджалі гэты рух. Першы этап нацыянальнага адраджэння пачаўся ў рэгіёне ўплыву Віленскага ўніверсітэту (Віленская вучэбная акруга) і меў асветніцкі ліберальна-рамантычны кірунак: яго дзеячы, пісьменнікі і публіцысты на сумежжы дзвюх культур — польскай і беларускай (Ян Чачот, Ян Баршчэўскі, Рамуальд Падбярэскі, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч і іншыя) — марылі пра аднаўленне Рэчы Паспалітай на канфедэратыўных пачатках.

Перадумовы Гістарычна фарміраванне беларускай нацыі пачалося ў часы Вялікага Княства Літоўскага. Славянскі асяродак быў дзяржаваўтваральным у ВКЛ, эліта княства мела славянскае паходжанне. Дзяржаўнай мовай у Вялікім Княстве была славянская мова, якую жыхары княства называлі рускай або славянскай100 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. І. Саверчанка, Зм. Санько. — Мн.: рэдакцыя газеты «Звязда», 1993. — 80 с.Арлоў У., Сагановіч Г. Дзесяць вякоў беларускай гісторыі (862—1918): Падзеі. Даты. Ілюстрацыі. — Вільня: Наша Будучыня, 1999. — 223 с.. Пазней яна падзеліцца на дзве мовы — беларускую і ўкраінскую, лексіка якіх так і застанецца збольшага агульнай. Жыхары-славяне называліся ліцвінамі альбо русінамі ў залежнасці ад рэгіёну княства. Падчас княжання Вітаўта ВКЛ стала найбуйнейшай дзяржавай Еўропы. Ліцвіны першымі ва Ўсходняй Еўропе займелі друкаваную кнігу (Францішак Скарына, 1517), заклалі асновы дэмакратыі і прававога грамадства (Статуты Вялікага Княства Літоўскага, Леў Сапега, 1529, 1566, 1588), падтрымалі Рэфармацыю царквы (рэфарматар Сымон Будны распачаў кнігавыдавецкую дзейнасць у Нясвіжы ў 1562 годзе), заснавалі Віленскі ўніверсітэт, (1579), Полацкі езуіцкі калегіум (1581). Упершыню ў гісторыі чалавецтва ў Статутах Вялікага Княства Літоўскага дэкларавалася аб раўнапраўі ўсіх грамадзянаў і аднолькавай адказнасці перад законам незалежна ад саслоўя, а таксама падзел улады на заканадаўчую, выканаўчую і судовуюСтатут Вялікага княства Літоўскага 1588 года. АРТЫКУЛЪ 1. Вси обыватели Великого князства Литовского тым одным правом писаным и от нас даным сужоны быти мають.Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 года. РОЗДЕЛ ЧЕТВЕРТЫЙ: О СУДЬЯХ И О СУДЕХ.. Вялікаму Княству Літоўскаму быў уласцівы найвышэйшы ў Еўропе ўзровень развіцця тэорыі права і дасканаласць судовай практыкі, вынікам чаго была істотна абмежаваная манархія, адсутнасць дэспатыі, урадавая абарона грамадзянскіх правоў і свабодаў, высокі ўзровень адукацыі. Ліцвінская нацыянальная ідэнтычнасць дынамічна развівалася на тэрыторыі сучаснай Беларусі.

Усходнім суседам ВКЛ была маладая Маскоўская дзяржава. Масква была заснаваная на ўскрайку Паўночна-ўсходняй Русі, якая пакутавала ад . Масква хутка здолела стаць цэнтрам самастойнага княства пад ардынскім ярмом. Маскоўскае княства было надзейным хаўруснікам мангола-татарскай арды, дапамагала ардынцам душыць паўстаньні супраць ардынскага панавання ў (1327), (1340). Маскоўскія князі назапашвалі багацце пад заступніцтвам ардынскіх ханаў і адначасова душылі ўсіх, хто чыніў ігу супраціў. У выніку Масковія здолела хутка набраць моц. Фіна-вугры, мангола-татары, , якія насялялі Масковію, змешваліся са славянскім насельніцтвам і ўтваралі новую маскавіцкую ідэнтычнасьць. Фармаваньне маскавітаў ішло пад мангола-татарскай дэспатыяй.

Пад канец XV стагоддзя ў выніку распаду АрдыЗолотая орда // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: в 86 т. (82 т. и 4 доп.). — СПб., 1890—1907. Масковія з сябе мангола-татарскае ярмо, аднак грамадскі лад гэтай дзяржавы застаўся ранейшым: бязмежная ўлада кіраўніка дзяржавы (цара) і таталітарны парадак, заснаваны на ўжыванні сілы. Маскоўскае княства адрознівалася беззаконнем, поўнай грамадзянскай неабароненасцю асобы, адсутнасцю элементарных палітычных свабод. Маскоўская дэспатыя дасягнула свайго апагею ў часы кіравання Івана Жахлівага, калі быў распачаты тэрор супраць уласнага насельніцтва (апрычніна).

Разам з тым, Масковія абвясціла сябе адзінай пераемніцай Кіеўскай Русі, прыняла праваслаўе, навязала свайму насельніцтву царкоўнаславянскую (старабалгарскую) мову, назваўшы яе «рускай», і пастанавіла захапіць усе землі, якія ўваходзілі ў склад Кіеўскай Русі. Гэтая ідэалогія маскоўскіх цароў і папоў ў расійскай гістарыяграфіі вядомая як «збіральніцтва спрадвечна рускіх земляў» ()Выраз «збіральнік Рускай зямлі» упершыню ўжываецца ў «Слове о житии и о преставлении великого князя Дмитрия Ивановича, царя русского» (канец XIV або пачатак XV стагоддзя) адносна маскоўскага князя Івана Каліты. Тэрмін «збіранне Рускай зямлі» ўвёў у навуковы зварот расійскі гісторык XIX стагоддзя С. М. Салаўёў.. Разам з тым, маскоўскія валадары прысвойвалі сабе тытул «Государь всея Руси». Таксама маскоўскія князі, пачынаючы з Івана ІІІ, абвясцілі Маскву сталіцай сусветнага праваслаўя замест Канстанцінопалю, які паў пад націскам туркаў. Аднак большасьць земляў былой Кіеўскай Русі знаходзіліся ў складзе Вялікага Княства Літоўскага, дзе актыўна развівалася ліцвінская нацыянальная ідэнтычнасць. На поўдні Княства жылі русіны.

У такой сітуацыі Масковія пайшла па шляху вайсковай агрэсіі. У выніку паміж Масковіяй і Вялікім Княствам Літоўскім пачынаюцца крывапралітныя войны, першая з якіх адбылася ў 1492 годзе. Маскоўскае войска аказалася лепш арганізаваным з-за беспярэчнай вайсковай павіннасці маскоўскіх халопаў. Войска ВКЛ жа ўяўляла сабою паспалітае рушанне, то бок добраахвотны збор шляхты і іх сялянаў. Нягледзячы на шэраг бліскучых перамог ліцвінаў над маскоўцамі (Бітва пад Воршай 1514, Бітва на рацэ Вуле 1564), бесперапынная агрэсія Масковіі да ВКЛ не давала развівацца Княству. У выніку кіраўніцтва ВКЛ заключыла унію з Польшчай (1569), спадзеючыся на дапамогу палякаў у абароне ад маскавітаў. У выніку ўтварылася польска-літоўская дзяржава Рэч Паспалітая. З гэтага часу пачынаецца паланізацыя ліцвінаў, а на захопленых маскавітамі тэрыторыях ВКЛ — маскалізацыя. Вышэйзгаданыя фактары не дазволілі ліцвінам сфармавацца ў моцную нацыю.

У часы расійскага цара Пятра І Масковія пераўтварылася ў імперыю і была перайменаваная ў «Расію». Дзякуючы запазычанню еўрапейскіх вынаходстваў у навуцы, прамысловасці і вайсковай справе і спалучэнню гэтага з дэспатычным палітычным ладам, Расіі ўдалося стварыць вялікую баяздольную армію, якая выкарыстоўвалася ўжо ня толькі дзеля «збіраньня спрадвечна рускіх земляў», але і дзеля захопу Фінляндыі, Прыбалтыкі, Польшчы, Каўказа, Сярэдняй Азіі, Сібіры, Далёкага Ўсходу. У 1755 годзе быў заснаваны Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт, куды дзеля навучання маскавітаў былі запрошаныя таленавітыя навукоўцы з Заходняй Еўропы.

Рэч Паспалітая з'яўлялася фактычна парламэнцкай манархіяй з выбарнай пасадай караля. Гэтым скарысталася Расія, шляхам подкупу і ваеннага ўмяшальніцтва сеючы анархію ў польска-ліцвінскай дзяржаве. Пасьля канчатковага захопу Расіяй польска-ліцвінскай дзяржавы (Падзелы Рэчы Паспалітай, 1795) пачынаецца інтэнсіўная русіфікацыя Літвы. На захопленых землях расійскай уладай была ўведзеная забарона мовы мясцовага насельніцтва. Знішчэньне ўніяцтва падзяліла ліцвінаў на праваслаўных і рыма-каталікоў, што стала адной з галоўных прычын слабой нацыянальнай згуртаванасці150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.. Праз друкаваныя выданьні і ўплыў на мясцовую інтэлегенцыю пачынаецца навязванне новай назвы краю — Беларусь (). Але ў выніку Літва не атрымлівае нават аўтаноміі і пазначаецца на картах як «Паўночна-Заходні край».

Пачатак адраджэння

Канец XVIII — XIX стагоддзе Пасля захопу Літвы Расіяй ў краі адразу былі ўведзеныя расійскія таталітарныя парадкі. Значна пагоршылася праўнае становішча насельніцтва, гарады пазбаўляліся еўрапейскага самакіравання (Магдэбургскага права), уводзіўся рэкруцкі набор у расійскую армію. Жыхары гарадоў былі прыраўняныя да сялянаў у ваеннай павіннасці. Паўмільёна ліцвінаў сталі прыгоннымі расійскіх памешчыкаў. Расійскія захопнікі пераводзілі ліцвінаў з грашовага аброку (чыншу) на паншчыну. Пачалася ўсеагульная русіфікацыя краю.

Першыя паросткі нацыянальнага адраджэння ўзьніклі ў 10-х гадах XIX стагоддзя. Паход Напалеона ўглыб Расіі абудзіў народ былога Вялікага Княства Літоўскага. Быў утвораны Часовы ўрад ВКЛ, былая сталіца княства Вільня вітала напалеонаўскія войскі як вызваліцеляў, віленчукі закідвалі жаўнераў кветкамі. Шляхта й месцічы масава запісваліся ў Вялікую армію. Разам з тым для барацьбы з Напалеонам расійскія ўдлады ажыццяўлялі рэкруцкі набор сялянаў з тэрыторыі ВКЛ. Таксама Літва абавязавалася ў вялікай колькасці пастаўляць правіянт Вялікай арміі Напалеона і выплочваць Францыі былыя даўгі расійскаму цару. Бясконцыя рэквізіцыі падрывалі эканоміку краю. У вайне 1812 году ліцвіны ваявалі з абодвух бакоў.

У 1817 годзе ў Віленскім ўніверсітэце з ініцыятывы студэнтаў Тамаша Зана, Адама Міцкевіча, Язэпа Яжоўскага, Анупрэя Петрашкевіча і Францішка Малеўскага узнікла таемнае таварыства філаматаў. Прэзідэнтам таварыства быў абраны Тамаш Зан, адным з сяброў быў Ян Чачот. Першапачаткова філаматы ставілі культурніцкія і асветніцкія мэты. Сябры збіралі фальклёрныя творы, складалі вершы, чыталі навуковыя рэфераты. Вядомасць атрымаў беларускамоўны верш Яна Чачота «На прыезд Адама Міцкевіча». Аднак хутка сябрамі аб’яднання завалодалі палітычныя ідэі. Філаматы патрабавалі незалежнасці народаў і знішчэньня прыгону сялянаў. Пасля выкрыцця таварыства расійскай паліцыяй, прэзідэнт Тамаш Зан усклаў усю віну на сябе й быў зняволены ў цытадэлі. Астатніх сяброў таварыства выслалі ўглыб РасііПаданне пра філаматаў, або Доля аднаго пакалення // Філаматы і філарэты / Укладанне, пераклад польскамоўных твораў, прадмова, біяграфічныя даведкі пра аўтараў і каментарыі К. Цвіркі,. — Мн.: 1998. — 400 с. — (Беларускі кнігазбор)..

Увесну 1831 году Літва следам за Польшчай паўстала супраць расійскага прыгнёту. Аднак сілы бакоў аказаліся няроўнымі і паўстанне было задушанае. Пасля ўзмацніўся ціск на уніяцтва.

Важнай падзеяй нацыянальнага адраджэння быў выпуск першага нумару нелегальнай газеты «Мужыцкая праўда». Выдавец газеты, Кастусь Каліноўскі, імкнуўся развеяць ілюзіі сялянаў наконт царскага маніфесту аб скасаванні прыгоннага права. Усталяваны кошт выкупу зямлі ў расійскіх памешчыкаў быў значна вышэйшы за рынкавы, большасць сялянаў была абрабаваная. Кастусь Каліноўскі рашуча выступаў супраць русіфікацыі краю і выдаваў сваю газету на беларускай мове. У ноч з 22 на 23 студзеня ў Варшаве пачалося нацыянальна-вызвольнае паўстанне, якое хутка перакінулася і на Літву. На тэрыторыі Беларусі паўстаннем кіраваў Літоўскі правінцыйны камітэт. Рэвалюцыйны ўрад неўзабаве ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Актыўнымі ўдзельнікамі паўстання былі беларускамоўныя пісьменнікі Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Францішак Багушэвіч. Пад канец 1863 году паўстанне было задушанае расійскімі войскамі. Агульная колькасць загінулых паўстанцаў невядомая. Пакараных налічвалася 18 з паловаю тысячаў. 128 паўстанцаў былі павешаныя або расстраляныя, 853 пайшлі на катаргу, 11 502 — у высылку. Перад смяротным пакараннем лідар літоўскіх паўстанцаў Кастусь Каліноўскі здолеў перадаць на волю знакамітыя «Лісты з-пад шыбеніцы», напісаныя на беларускай мове.

Пасля нацыянальна-вызвольнага паўстання 1863—1864-ых гадоў расійскія ўлады вырашылі падтрымаць жамойцкі нацыянальны рух, каб зменшыць уплыў палякаў і апалячаных ліцвінаў, які дэстабілізаваў становішча ў рэгіёне і з-за чаго часта ўспыхвалі бунты і паўстанні.