Англійскі сад (, таксама Англійскі парк) у Мюнхене — адзін з найбуйнейшых гарадскіх паркаў у свеце, яго агульная плошча — 4,17 км², а працягласць — прыблізна 5,5 кіламетраў ад цэнтра Мюнхена да яго паўночнай ускраіны. Парк быў створаны ў 1792 годзе садовым архітэктарам Фрыдрыхам Людвігам Шкелем і атрымаў сваю назву ў гонар ужытага пры яго праектаванні архітэктурнага стылю англійскага ландшафтнага парку, які, у супрацьлегласць пампезнаму і сіметрычнаму французскаму парку, імкнецца да максімальнай натуральнасці кампазіцыі, аддаючы перавагу пейзажнаму стылю перад рэгулярным. Парк з’яўляецца адным з першых народных паркаў (гэта значыць даступных для ўсіх) у сучаснай Еўропе.
Па плошчы Англійскі сад у Мюнхене большы, чым знакамітыя у Нью-Ёрку ці Гайд-парк у Лондане. Ён з’яўляецца ўпадабаным месцам адпачынку як мюнхенцаў, так і шматлікіх турыстаў. Памер парку, яго славутасці (Кітайская вежа, Манаптэр), піўныя сады, атмасфера адпачынку, а таксама паляны, на якіх дазволена загараць нудыстамMassenphänomen Nacktbaden , зрабілі Англійскі парк вядомым ва ўсім свеце.
Літаратура C. Bauer, Der Englische Garten in München. Munich: Harbeke, 1964 J. H. Biller and H.-P. Rasp, München, Kunst und Kultur. Munich: Südwest, ed. 18, 2006. ISBN 978-3-517-06977-7 T. Dombart, Der Englische Garten zu München. Munich: Hornung, 1972. ISBN 3-87364-023-6 P. Freiherr von Freyberg (ed.), Der Englische Garten in München. Munich: Knürr, 2000. ISBN 3-928432-29-X E. D. Schmid (ed.), Englischer Garten München. Munich: Bayerische Verwaltung der staatlichen Schlösser, Gärten und Seen, ed. 2, 1989
Спасылкі
Афіцыйная старонка Баварскага кіравання паркамі і замкамі пра Англійскі парк. Старонка пра парк на афіцыйным сайце Мюнхена Кароткая інфармацыя на рускай мове на афіцыйным сайце Мюнхена Кітайская вежа — інтэрактыўная 360° панарама.
Катэгорыя:Сады і паркі Мюнхена