thumb|300px|Трохнефававая базіліка (Італія) thumb|300px|Цэнтральны неф thumb|300px|Бакавыя нефы Неф ( ад ) — выцягнутая ад увахода да алтара прастора храма, радзей цывільнага будынка, абмежаваная па баках радамі слупоў, калон або аркадай. Упоперак нефы падзяляюцца на асобныя травеі.
Дзяленне інтэр’ера на нефы ўзнікла ў старажытнагрэчаскіх храмах. У старажытнарымскай архітэктуры з шэрагу паралельных нефаў складаліся інтэр’еры цывільных будынкаў — базілік. З 4 стагоддзя тып базілікі быў запазычаны для хрысціянскіх храмаў, неф становіцца распаўсюджаным элементам хрысціянскай архітэктуры.
Гл. таксама
Зальны храм Базілікальны храм
Катэгорыя:Архітэктурныя элементы Катэгорыя:Храмавая архітэктура