Сіндром саванта, часам скарочана называецца савантызм (ад фр. Savant — «навуковец») — рэдкі стан, пры якім асоба з адхіленнямі ў развіцці (у тым ліку аўтыстычнага спектру) маюць «Востраў геніяльнасці» — выдатныя здольнасці ў адной або некалькіх абласцях ведаў, кантрастуючыя з агульнай абмежаванасцю асобы. Феномен можа быць абумоўлены генетычна ці набыты. Сустракаецца даволі рэдка і звычайна з’яўляецца другаснай з’явай, якая суправаджае некаторыя формы парушэнняў развіцця, напрыклад сіндром Аспергера. У адмыслова рэдкіх выпадках можа быць адным з наступстваў чэрапна-мазгавой траўмы або захворвання, якое закранае галаўны мозг.
Агульная для ўсіх савантаў інтэлектуальная асаблівасць — фенаменальная памяць. Спецыялізаваныя галіны, у якіх часцей за ўсё выяўляюцца здольнасці савантаў: музыка, выяўленчае мастацтва, арыфметычныя вылічэнні, каляндарныя разлікі, картаграфія, пабудова складаных трохмерных мадэляў.
Чалавек з сіндромам саванта можа быць здольны паўтарыць некалькі старонак тэксту, пачутага ім толькі адзін раз, беспамылкова назваць вынік множання мнагазначных лікаў, як быццам вынік яму вядомы загадзя, або сказаць, на які дзень тыдня прыйдзецца 1 студзеня 3001 года. Сустракаюцца саванты, здольныя праспяваць усе пачутыя арыі, выйшаўшы з оперы, альбо накрэсліць карту Лондана пасля палёту над горадам, як гэта зрабіў 29-гадовы савант Стывен Уілтшыр. Акрамя гэтага, сярод зарэгістраваных праяў сіндрому саванта ёсць здольнасці да вывучэння замежных моў, абвостранае пачуццё часу, тонкае распазнаванне пахаў і іншае. Адначасова з гэтым у галінах, якія ляжаць па-за праяў сіндрому, такі чалавек можа дэманстраваць відавочную непрыставанасць, часам да разумовай адсталасці.
Вядомыя саванты Алонза Клемонс () -амерыканскі скульптар, які працуе з глінай. Дэніел Тамет () -брытанскі савант (матэматычная сінэстэзія, лінгвістычныя здольнасці, память).«The Boy With The Incredible Brain» (відэа на YouTube) co.uk/theguardian/2005/feb/12/weekend7.weekend2 «A genius explains» (артыкул у часопісе The Guardian ад 12 лютым 2005 года) Генрыет Сэт () -венгерская савант-аўтыст, паэтка, пісьменніца і мастак. Дэрэк Паравічыні () -сляпы брытанскі музыка.Derek Paravicini:
Джэймс Генры Пало () -брытанскі цясляр.James Henry Pullen: Ward, O. Conor. «The Childhood and the Life of James Henry Pullen, the Victorian Idiot Savant (1832—1916)», Abstract of article cited at adc . bmjjournals.com Retrieved on 14 June 2006.
Джонатан Лерман () -амерыканскі мастак.Jonathan Lerman:
Кім Пік () -адзін з самых вядомых савантаў, прататып «чалавека дажджу» з аднайменнага фільма.«Kim Peek, inspiration for 'Rain Man,' dies at 58». The New York Times. Retrieved 24 January 2010. Лэслі Лэмке () - сляпы амерыканскі музыка. Мэт Сэвідж () - джазавы музыка-аўтыст з ЗША.«Matt Savage: The Prodigy», People magazine June 17, 2002 Рычард Ваўро () - шатландскі мастак. Джордж і Чарлз Фіны - двайняты, каляндарныя калькулятары.Horwitz, et al., 1965Sacks, Oliver, 1985 Стывен Вілтшыр () - брытанскі архітэктурны мастак. Тоні Дэ-Блойс () - сляпы амерыканскі музыка. Трыстан Мендоза () - тагальскі музыка, які грае на марымбе''. Аляксандр Вінтэр () - нарвежскі музыка.
Савантызм у літаратуры У рамане Уінстана Грума «Форэст Гамп» галоўны герой з’яўляецца савантам.
Гл. таксама Аўтызм Сінэстэзія Сіндром Аспергера Геніяльнасць
Крыніцы
Спасылкі Savant Syndrome - Islands of Genius Людзі дажджу, або прагны мозг
Катэгорыя:Захворванні паводле алфавіта