Іван Аляксандравіч Кірэйчык (, в. Гута, , Брэсцкая вобласць — ) — беларускі пісьменнік, паэт, журналіст.

Біяграфія Скончыў Гуцянскую сярэднюю школу, працаваў у калгасе, служыў на Балтыйскім флоце ВМФ СССР. З 1958 года літаратурны супрацоўнік, загадчык аддзела ганцавіцкай раённай газеты «Сялянская праўда». Скончыў завочнае аддзяленне факультэта журналістыкі БДУ. З 1963 года ўласны карэспандэнт Беларускага радыё і газеты «Чырвоная змена», працаваў у газеце «Гомельская праўда», на абласной студыі тэлебачання.

Творчасць Літаратурную творчасць пачаў падчас службы ў арміі. Вершы, апавяданні і нарысы І. Кірэйчыка прасякнуты публіцыстычным, грамадзянскім пафасам, шчырасцю пачуццяў, дабрынёй, трывогай за родную зямлю.

Дэбютаваў вершамі ў газеце «Страж Балтыкі», а таксама ў калектыўным зборніку «Песня, рождённая морем». Аўтар кніг паэзіі «Аснова» (1977), «З маіх крыніц» (1994).

Найбольш плённа і ярка ўвасобіўся яго талент у публіцыстыцы. Цікавыя зместам, жывыя па форме нарысы і апавяданні склалі кнігі «Багацце душы — людзям», «Пялёсткавы бераг», «Каласам хіліцца долу», «Калінавая квецень». Многія празаічныя творы І. Кірэйчыка змяшчаліся ў калектыўных зборніках «Вернутае шчасце», «Люблю будзённы дзень». У літаратурным запісе І. Кірэйчыка выйшлі кнігі партызанаў Р. Лазабеева «Лясныя пабрацімы» і М. Качана «Апалены ранак».

Памяць У сакавіку 2010 года ў вёсцы Гута на месцы, дзе знаходзіўся дом, у якім жыў Іван Аляксандравіч Кірэйчык усталяваны памятны знак .

На сайце ўстановы культуры «Ганцавіцкі раённы краязнаўчы музей» прадстаўлена фотавыстаўка «Іван Кірэйчык — паэт, пісьменнік, журналіст».

Літаратура

Спасылкі Да 85-годдзя з дня нараджэння Івана Аляксандравіча Кірэйчыка // Навукова-метадычная ўстанова «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Кірэйчык Іван Аляксандравіч // Ганцавіцкі краязнаўча-інформацыйны партал

Катэгорыя:Пісьменнікі СССР Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Паэты СССР Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Журналісты СССР Катэгорыя:Журналісты Беларусі