Тацця́на Дайне́ка Таццяна Беланогая выйшла замуж за алкагольнага магната / Рэгіянальная газета, да шлюбу — Тацця́на Белано́гая (нар. , Мінск) — беларуская паэтэса і бард з Маладзечна. Пераможца конкурсу «Бардаўская восень-2004».

Біяграфія Дзяцінства прайшло ў г. Маладзечна. Пасля заканчэння СШ № 6 Таццяна ў 2002 годзе паступіла на прыродазнаўчы факультэт Беларускага педуніверсітэту імя Максіма Танка. Атрымала другую вышэйшую адукацыю выкладчыка англійскай мовы. Падчас вучобы ўдзельнічала ў бардаўскіх конкурсах. У 2004 годзе стала пераможцам конкурсу «Бардаўская восень» у Бельску-Падляскім, у 2007 — пераможцам конкурсу «ОРРА-2006» у Варшаве. Альбом Таццяны быў намінаваны ў катэгорыі «Спеўная паэзія» конкурсу «Рок-Каранацыя-2006».

У 2016 годзе Таццяна Беланогая выдае альбом «Матылёк», песні да якога напісаны на вершы Яўгеніі Янішчыц.Эфект “Матылька” — вершы Яўгеніі Янішчыц спявае Таццяна Беланогая / Будзьма Беларусамі

Дыскаграфія Там, дзе мы (дэма) (2004) Пабачыць свет (2006) Дзвюхкроп’е (2008) Ніткі (2010) Святло і цені (2013) Матылёк (2016)

Складанкі Чарнобыльскі вецер (2006) — «Чорны май» Барды Свабоды (2010)

Удзел у конкурсах і фестывалях Фестываль «Зоркі Маладзечна», г. Маладзечна (Беларусь), 02.05.2003, лаўрэат у намінацыі вакальнага жанру старэйшай узроставай катэгорыі. Фестываль «Бардаўская восень — 2004» , Бельск-Падляшскі (Польша), 23.10.2004, лаўрэат фестывалю. Міжнародны фестываль «ОППА — 2006», Варшава (Польшча), лаўрэат фестывалю.Міжнародны фестываль бардаў OPPA Удзельнічала ў фестывалі «Аршанская бітва», 2006 (Беларусь). «Талькаўскі фэст», 2008 (Беларусь, вёска Талька, Мінскай вобласці). Удзел ў фестывалі беларускай культуры ва Вроцлаве (4-10.06.2007). Удзел у тыдні беларускай культуры і мастацтва ў Варшаве (11-15.06.2008). Удзел у тыдні беларускай культуры і мастацтва ў Кракаве (2008). Разам з бардам з Польшчы Петрам Бакалем брала ўдзел у праекце  «Познань бардаў» у Познані (2008). Выступ ў межах фестывалю «Месяц аўтарскіх чытанняў» у Брно (Чэхія, 03.07.2009). У 2008 годзе брала ўдзел у «Sopot Bards Meeting — 2008», які адбываўся ў Сопаце на знакамітай сцэне Лясной Оперы (Operze Leśnej) (Польшча).

Зноскі

Спасылкі

Афіцыйны сайт Таццяна Беланогая: простыя рэчы. Інтэрв'ю Кацярыны Безмацерных // «Наша ніва». 17.07.2009 г.

Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Аўтары-выканаўцы