Сама́ра () — рака ва Украіне, левы прыток Дняпра (басейн Чорнага мора).
Выток ракі знаходзіцца непадалёк ад вёскі Вясёлая Гара (Аляксандраўскі раён Данецкай вобласці) на заходніх схілах Данецкага кража. Працякае па тэрыторыі Данецкай, Харкаўскай і Днепрапятроўскай абласцей. Упадае ў Дняпроўскае вадасховішча (былое возера імя Леніна) на адлегласці 409 км ад вусця Дняпра ў раёне горада Дніпро.
Даўжыня ракі 311 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,33 м/км. Рэчышча звілістае. Шырыня рэчышча да ўпадзення прытоку Воўчай 15—40 м, ніжэй 40—80 м (найбольшая да 300 м). Плошча басейна ракі складае 22 660 км². Даліна пераважна трапецападобная, асіметрычная. Даліна пашыраецца ад 2,5 км да 12 км. Ёсць старыцы. Сярэдні расход вады за 48 км ад вусця 17 м³/с. Жыўленне змяшанае, пераважна снегавое.
Літаратура
Катэгорыя:Прытокі Дняпра Катэгорыя:Рэкі Данецкай вобласці Катэгорыя:Рэкі Харкаўскай вобласці Катэгорыя:Рэкі Днепрапятроўскай вобласці