Альберт Кацярынавіч Кавас (, Санкт-Пецярбург — , Пецяргоф) — італьянскі і расійскі архітэктар, будаўнік тэатраў, акадэмік архітэктуры (1846).
Альберта (Альберт) Кавас нарадзіўся ў Пецярбургу, скончыў матэматычнае аддзяленне універсітэта ў Падуі. Вярнуўшыся ў Расію ў 1829 годзе, быў накіраваны ў дапамогу К. І. Росі.
12 ліпеня 1830 года А. К. Кавас стаў архітэктарам Пажаскага корпуса; у 1832 годзе заняў пасады архітэктара Таварыства высакародных дзяўчын і Екацярынінскага вучылішча; у 1834 — архітэктара Паштовага ведамства, у 1838 — архітэктара Дэпартамента дзяржаўнай маёмасці. Акрамя таго, выконваў прыватныя заказы, напрыклад, аздабляў фасад дома Пашкова.
Самай вядомай яго працай у Пецярбургу стаў Марыінскі тэатр, пабудаваны ў 1860 годзе. У 1853—1856 гадах Кавас кіраваў аднаўленнем маскоўскага Вялікага тэатра.
Літаратура Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1
Спасылкі
Энцыклапедыя Санкт-Пецярбурга Санкт-Пецярбургскія асамблеі
Катэгорыя:Архітэктары XIX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Расійскай імперыі Катэгорыя:Архітэктары Санкт-Пецярбурга Катэгорыя:Архітэктары Масквы Катэгорыя:Тэатральныя архітэктары Катэгорыя:Постаці Вялікага тэатра Катэгорыя:Постаці Марыінскага тэатра Катэгорыя:Пахаваныя на Волкаўскіх могілках