Іван Кірэевіч Сярко́ў (, вёска Пакалюбічы, Гомельскі раён, Гомельская вобласць — ) — беларускі дзіцячы пісьменнік.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. З 1948 года служыў у Савецкай Арміі. Скончыў артылерыйскае вучылішча (1952). Пасля дэмабілізацыі (1955) працаваў у гомельскай раённай газеце «Маяк». Завочна скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1962). З 1960 года — старшы рэдактар, у 1961—1989 гадах — галоўны рэдактар Гомельскай абласной студыі тэлебачання, з 1977 года адначасова сакратар Гомельскага абласнога аддзялення СП БССР.

Творчасць Літаратурную працу пачаў у 1962 года з вершаваных гумарэсак і кароткіх гумарыстычных апавяданняў (часопіс «Вожык»). Аўтар аповесцей «Мы з Санькам у тыле ворага» (1968), «Мы — хлопцы жывучыя» (1970), «Мы з Санькам — артылерысты…» (1989).

Напісаў сцэнарый тэлевізійнага мастацкага фільма «Мы — хлопцы жывучыя» (пастаўлены ў 1974 годзе, рэжысёр У. Станкевіч).

Літаратура Беларускія пісьменнікі : біябібліягр. слоўнік : у 6 т. — Т. 5. Пестрак—Сяўрук / Ін-т літ. імя Я. Купалы АН Беларусі; Беларус. Энцыкл.; Нацыянальны навукова-асветны цэнтр імя Ф. Скарыны. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 478—479.

Спасылкі

Мы — хлопцы жывучыя! Да 95-годдзя Івана Сяркова // Калінкавіцкія навіны

Катэгорыя:Дзіцячыя пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі СССР Катэгорыя:Паэты СССР Катэгорыя:Сцэнарысты СССР Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Сцэнарысты Беларусі