Мікалай Дзмітрыевіч Ворвулеў (, , Варонежская вобласць — , ) — беларускі і ўкраінскі савецкі оперны спявак (барытон). Народны артыст БССР (1954). Народны артыст СССР (1956)..
Біяграфія Нарадзіўся 22 студзеня 1917 года ў Паўлаўску Варожнежскай губерні, па нацыянальнасці ўкраінец.
У перыяд 1939—1946 гадоў служыў у шэрагах Савецкай Арміі, дзе быў салістам Ансамбля песні і танца Беларускай ваеннай акругі. Браў урокі спеваў у Мінску ў В. Ф. КарынаФотоГалерея | Опера | Исполнители | В .
З 1946 года — саліст Беларускага тэатра оперы і балета, дзе дэбютаваў у партыі Эскамільё ў оперы «Кармэн» Ж. Бізе.
Адначасова займаўся ў Мінскай кансерваторыі па класе спеваў (скончыў у 1954).
У лютым 1955 года ў Маскве падчас Дэкады беларускага мастацтва і літаратуры ўпершыню выканаў знакамітую Песню пра Нёман.
З 1955 года гастраляваў за мяжой (ГДР, ПНР, СФРЮ, Вялікабрытанія).
У 1957—1967 гадах — саліст Украінскага тэатра оперы і балета імя Т. Р. Шаўчэнкі (Кіеў).
Выступаў як канцэртны спявак. Карыстаўся шырокай вядомасцю як выканаўца народных песень.
Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР IV—V скліканняў. Дэпутат Вярхоўнага Савета УССР V склікання.
Памёр 29 жніўня 1967 года. Пахаваны ў Кіеве на Байкавых могілках.
Узнагароды і званні Народны артыст Беларускай ССР (1954), Народны артыст СССР (1956), два ордэна Леніна (1955, у сувязі з дэкадай беларускага мастацтва ў Маскве; 1960, у сувязі з дэкадай украінскага мастацтва ў Маскве), Ордэн «Знак Пашаны» (1948, у сувязі з 30-годдзем утварэння Беларускай ССР), два іншых ордэна, медалі.
Творчасць Вядомы не толькі як оперны спявак, але і як выканаўца беларускіх народных і масавых песень, у тым ліку «Ой бацька мой, Нёман», «Белоруссия».
Оперныя партыі Голас рэдкай прыгажосці, дасканалае валоданне ім дазвалялі Ворвулеву ствараць выразныя скончаныя вобразы.
«Кармэн» Ж. Бізэ — Эскамільё «» А. Р. Рубінштэйна — Дэман «Князь Ігар» А. П. Барадзіна — князь Ігар «Яўген Анегін» П. І. Чайкоўскага — Яўген Анегін «» М. А. Рымскага-Корсакава — Гразны «Дзяўчына з Палесся» Я. К. Цікоцкага — Апанас «Надзея Дурава» А. Багатырова — Дзяніс Давыдаў «» Г. І. Майбарады — Максім «Утаймаванне свавольнай» — Пятручыа «Рыгалета» Дж. Вердзі — Рыгалета «Аіда» Дж. Верди — Аманасра «Травіята» Дж. Вердзі — Жэрмон «» Ш. Гуно — Валянцін «» Р. Вагнера — ТэльрамундВОРВУЛЁВ в энциклопедии музыки «» К. Ф. Данькевіча — Багдан Хмяльніцкі «Кастусь Каліноўскі» Д. Лукаса — Кастусь Каліноўскі «» І. І. Дзяржынскага — Міцька «» П. І. Чайкоўскага — Роберт «Пікавая дама» П. І. Чайкоўскага — Томскі «» Р. Леанкавала — Сільвіа.
Ушанаванне памяці У 1994 годзе на фасадзе дома ў Кіеве (вул. Б. Хмяльніцкага, 47), дзе пражываў спявак, устаноўлена бронзавая мемарыяльная дошка з барэльефным партрэтам М. Варвулёва (скульптар Ю. Багаліка, архітэктар Р. Кухарэнка).
Крыніцы
Спасылкі Святло далёкай зоркі. Мікалай Варвулёў
Катэгорыя:Народныя артысты Беларускай ССР Катэгорыя:Акадэмічныя музыканты Украіны Катэгорыя:Акадэмічныя музыканты Беларусі Катэгорыя:Акадэмічныя музыканты СССР Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 4-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 5-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета УССР 5-га склікання