Пталамей V Эпіфан (, Ptolemaĩos Epiphanḗs) (210—180 да н.э.) — цар егіпецкі (204—180 да н.э.), сын Пталамея IV і Арсіноі III, бацька Пталамея VIII.

Падчас праўлення Пталамея V адбываліся хваляванні ў дзяржаве і былі страчаныя яе замежныя ўладанні. Быў суправіцелем бацькі яшчэ як дзіця, а ў 6 гадоў стаўся яго пераемнікам, пры рэгентах Сасібіі і Агафокле. Ажаніўся (193 да н.э.) з Клеапатрай I, дачкой сірыйскага цара Антыёха III. Тая атруціла Пталамея і стала рэгенткай пры сваім непаўналетнім сыне Пталамеі VI.

Вядомыя выявы на манетах і ў скульптуры, якія сведчаць пра выраджэнне дынастыі Пталамеяў.

Гл. таксама Разецкі камень

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Пталамеі Катэгорыя:Кіраўнікі Афрыкі II стагоддзя да н.э.