Генрых II Язаміргот (;  — ) — маркграф Аўстрыі ў 1141—1156 гадах, герцаг Аўстрыі з 1156 года, пфальцграф Рэйнскі пад імем Генрых IV у 1140—1141 гадах, герцаг Баварыі пад імем Генрых XI у 1141—1156 гадах з дынастыі Бабенбергаў, сын Леапольда III Святога і дачкі імператара Генрыха IV Агнэсы.

Паходжанне мянушкі Генрыха II — Язаміргот (Jasomirgott) — не зусім ясна. Паводле адной тэорыі, яно ўзыходзіць да арабскай мове і звязана з удзелам герцага ў крыжовым паходзе. Паводле іншай версіі, яно ўяўляе сабой скарочаную фразу Ja so mir Gott helfe (калі б Бог мне дапамог). Магчыма, што яно славянскага (славенскага) паходжання і азначае «Я за мір» (Ja za mir). (ArtGam, Ober)

Біяграфія У 1140 годзе ён стаў пфальцграфам Рэйнскім, аднак, пасля нечаканай смерці старэйшага брата Леапольда IV у 1141 годзе, вярнуўся ў Баварыю.

Атрымаўшы ў спадчыну ад свайго брата канфлікт з Вельфамі за баварскі прастол, Генрых II быў вымушаны ў пачатку свайго кіравання абараняць свае ўладанні ад войскаў Вельфаў і душыць паўстанні іх прыхільнікаў у Баварыі.

У 1147 годзе ў Аўстрыю ўварваліся венгерская армія, якая, аднак, была разбіта Генрыхам II у бітве на рацэ Лейта.

Атрымаўшы перамогу над венграмі, герцаг адправіўся ў крыжовы паход, падчас якога ажаніўся з візантыйскай прынцэсай Феадоры Камнін.

Пасля вяртання ў Баварыю зноў разгарэлася вайна з Вельфамі. Становішча ўскладнілася ў 1152 годзе, пасля ўзыходжання на прастол Свяшчэннай Рымскай імперыі Фрыдрыха I, які імкнуўся да мірнага вырашэння канфлікту паміж Вельфамі і Бабенбергамі для кансалідацыі сіл імперыі з мэтай заваявання Італіі.

У 1156 годзе імператар Фрыдрых I перадаў Баварыю главе дому Вельфаў Генрыху Льву, а ў якасці кампенсацыі Генрыху II выдаў асобы патэнт аб аўстрыйскіх ўладаннях Бабенбергаў, вядомы пад назвай Privilegium Minus. Гэтым дакументам Аўстрыя ўзводзілася ў ранг герцагства, абвяшчалася яе поўная незалежнасць ад Баварыі і ўсталёўвалася права атрымання ў спадчыну аўстрыйскага прастола дынастыяй Бабенбергаў як па мужчынскай, так і па жаночай лініі, а таксама магчымасць прызначэння герцагам свайго пераемніка (адзінае ў сваім родзе права сярод усіх нямецкіх княстваў). Такім чынам была закладзена аснова новай аўстрыйскай дзяржаўнасці і створаны перадумовы для пашырэння самастойнасці Аўстрыі.

У канцы свайго кіравання Генрых II удзельнічаў у паходах імператара Фрыдрыха I супраць італьянскіх гарадоў і мяцежных нямецкіх князёў. У 1166 годзе герцаг вёў ад імя імператара перамовы з Візантыяй.

На рэгіянальнай арэне Генрых II супрацоўнічаў з Карынтыяй супраць кааліцыі Чэхіі, Венгрыі і Штырыі. Нягледзячы на паспяховае ўварванне ў Штырыю, у 1176 годзе чэшска-венгерскія войскі атрымалі верх над аўстрыйцамі і разарылі даліну Дуная. thumb|200px|Помнік Генрыху II у Вене У 1145 годзе Генрых II перанёс сталіцу Аўстрыі ў Вену. З яго кіравання пачалося бурнае развіццё гэтага горада. У 1147 годзе было скончана будаўніцтва сабора Святога Стэфана ў Вене, які да цяперашняга часу застаецца адной з галоўных славутасцей сталіцы.

Шлюб і дзеці 1-я жонка: з 1142 Гертруда Суплінбургская (1115—1143), дачка Лотара II, імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі. Дзеці: Рыхарда (1143—1200), у шлюбе з Генрыхам V, ландграфам Штэфлінга

2-я жонка: з 1148 Феадора Камніна (пам. 1183), пляменніца Мануіла I, імператара Візантыі. Дзеці: Леапольд V (1157—1194), герцаг Аўстрыі з 1177, герцаг Штырыі з 1192 Генрых Старэйшы (1158—1223), 1-ы герцаг Мёдлінг, у шлюбе (1177) з Рыхезай Чэшскай, дачкой Уладзіслава II, караля Чэхіі Агнэс (1154—1182), у шлюбе з 1168 з Іштванам III, каралём Венгрыі, у другім шлюбе з Германам, герцагам Карынтыі

Літаратура

Катэгорыя:Бабенбергі Катэгорыя:Кіраўнікі Аўстрыі Катэгорыя:Герцагі баварскія Катэгорыя:Пфальцграфы Рэйнскія Катэгорыя:Постаці другога крыжовага пахода