Ігі Поп (, сапраўднае імя James Newell Osterberg, Jr. — Джэймс Ньюэл Остэрберг-малодшы, нар. ) — амерыканскі рок-вакаліст, адзін з пачынальнікаў і гуру альтэрнатыўнага рокаAOL Music Biography . Accessed June 8, 2008. За ўнёсак у развіццё рок-альтэрнатывы яго завуць «хросным бацькам» (часам «дзядулем») панк-рока і гранжа. У 2009 годзе аўтарытэтны брытанскі часопіс «Classic Rock» ганараваў яго званнем «Жывая легенда»Ігі Поп стаў Жывой легендай — bigmir)net.
У канцы 1960-х — пачатку 1970-х гадоў Ігі Поп быў салістам у рок-гурце The Stooges, які моцна паўплываў на развіццё хард-року і панк-року. The Stooges сталі скандальна вядомымі сваімі канцэртнымі выступленнямі, падчас якіх Ігі (які традыцыйна выступаў з аголеным тулавам) часта калечыў сябе, абражаў гледачоў, распранаўся і скакаў са сцэны ў натоўп (першым выкарыстаў скачок у натоўп). The Stooges былі сем разоў няўдала намінаваны на ўключэнне ў Залу славы рок-н-рола, нарэшце 15 сакавіка 2010 года яны былі ўведзены туды, на ўрачыстай цырымоніі, якая адбылася ў Нью-ЁркуIggy Pop on His «Emotional Reaction» to the Stooges' Hall of Fame Induction Rolling Stone December 15, 2009 .
Папулярнасць Ігі не раз змянялася на працягу ўсёй яго наступнай сольнай кар'еры. Яго найбольш вядомыя сольныя песні — «Lust for Life», «I'm Bored», «Real Wild Child (Wild One)», «The Passenger» і хіт-сінгл «Candy» (дуэт з вакалісткай The B-52's, Кейт Пірсан) які патрапіў у Top 40. Біяграфічны фільм пра яго жыццё і кар'еры пад назвай «The Passenger» знаходзіцца ў распрацоўцы. Мянушку «Ігі» яму далі Майкл Эрлевайн і іншыя таварышы па гурце «Prime Movers» за тое, што Остэрберг раней іграў у групе «The Iguanas»Rock On The Net: Iggy Pop. Ігі Поп агульнапрызнаны як адзін з самых дынамічных выканаўцаў усіх часоў. З 1990-х шмат здымаецца ў кіно.
Асабістае жыццё У Ігі Попа ёсць сын па імі Эрык Бенсан (). Ігі быў жанаты двойчы: першы раз з Вендзі Вайсберг () у 1968 годзе, другі яго шлюб быў з Сачы Асана () (1985—1999)Iggy Pop.
Дыскаграфія
З групай The Stooges The Stooges (1969) Fun House (ліпень 1970) Raw Power (1973) Metallic K.O. (1976, канцэртны альбом) Open Up And Bleed (1995, канцэртны альбом) Telluric Chaos (май 2005, канцэртны альбом) The Weirdness (сакавік 2007) Ready To Die (красавік 2013)
З Джэймсам Уільямсанам Kill City (1975)
Сольныя альбомы The Idiot (сакавік 1977) Lust for Life (верасень 1977) New Values (красавік 1979) Soldier (студзень 1980) Party (чэрвень 1981) Zombie Birdhouse (верасень 1982) Blah Blah Blah (кастрычнік 1986) Instinct (ліпень 1988) Brick by Brick (ліпень 1990) American Caesar (верасень 1993) Naughty Little Doggie (сакавік 1996) Avenue B (верасень 1999) Beat 'Em Up (чэрвень 2001) Skull Ring (лістапад 2003) Preliminaires (май 2009) Apres (май 2012) Post Pop Depression (сакавік 2016) Free (2019) Every Loser (2023)
Канцэртныя альбомы TV Eye Live 1977 (1978) Berlin 91 (сакавік 1994) Best Of...Live (1996) LiVE @ Studio105fm of The maison de la radio (2009-05-28 — Paris, France)
Зборнікі Pop Music (кастрычнік 1996) Nude & Rude: The Best of Iggy Pop (кастрычнік 1996) A Million in Prizes: The Anthology (ліпень 2005)
Спасылкі
Афіцыйны сайт
Поп, Ігі Поп, Ігі Поп, Ігі Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Classic Rock Awards