Жупан — старажытнае верхняе мужчынскае і жаночае адзенне ў многіх славянскіх народаў, у тым ліку і ў беларусаў. Быў абавязковым прадметам адзення ў так званым Кунтушовым комплексеЛазука, Б. А. Слуцкія паясы і еўрапейскі тэкстыль XVIII. Малы лексікон / Б. А. Лазука. — Мінск: Беларусь, 2015. — 170 с. ISBN 978-985-01-1080-0. С. 14..

Гісторыя

Жупан з’явіўся прыкладна ў XVI стагоддзі. У ХVІ — ХVІІІ стст. належаў да асноўнай часткі адзення для шляхты, мяшчан. Паступова жупан страціў сваё значэнне як верхняга адзення і насіўся толькі пад кунтушом.

Апісанне

Жупан шылі пераважна з белага або шэрага сукна, часамі і з жоўтага, блакітнага, або з больш лёгкіх, вышэйшага гатунку тканін, напрыклад, з аксаміту. Знізу яго падбівалі футрам як верхні кафтан. Крой двухбортны з вузкімі рукавамі і стаячым каўняром, спінка прыталеная, з бакоў устаўляліся кліны. З другой паловы XVII стагоддзя стаячыя каўняры замянілі вузкія планкі або звычайная абшыўка гарлавіны тыпу каймы. Пярэднія гладкія полкі зашпільвалі гузікамі, колькасць якіх часам даходзіла да двух і болей тузінаў, маглі і падпярэзвацца поясам.

Паверсе жупана насілі кунтуш.

Катэгорыя:Беларускі касцюм Катэгорыя:Верхняе адзенне