Гран-пры Аўстраліі 2014 года () - гоначны этап Чэмпіяната Свету ў класе Формула-1, які адбыўся ў Мельбурне 16 сакавіка 2014 года на трасе ў Альберт Парке. Гэта было 29-ае з'яўленне дадзенага этапа ў Чэмпіянаце. Гонка з'яўлялася першым этапам сезона 2014 года і складалася з 58 кругоў. Падчас этапа адбыўся дэбют 1,6-літровых рухавікоў канфігурацыі V6 з турбанагнятальнікам, якія былі выкарыстаныя ўпершыню з Гран-Пры Аўстраліі 1988 года.

Перамогу ў гонцы атрымаў нямецкі пілот Mercedes Ніка Розберг і такім чынам атрымаў лідарства ў Чэмпіянаце. На другое месца ўзняўся дэбютант Формулы-1 Кевін Магнусэн на McLaren, які стаў першым пілотам з Даніі, што ўзняўся на п'едэстал у Формуле-1. Трэцяе месца, а таксама свой 50-ы подыум у кар'еры атрымаў Джэнсан Батан. Аўстралійскі пілот Red Bull Даніэль Рык'ярда, які фінішаваў другім, быў дыскваліфікаваны пасля гонкі за парушэнні нарматываў па ўзроўні паліва.

Гонка таксама была адметна новым рэкордам: 19-гадовы расіянін Данііл Квят стаў сама маладым пілотам, які атрымаў ачкі ў гонцы, і такім чынам пабіў рэкорд Себасцьяна Фетэля. Сам Фетэль перапыніў свой рэкорд з перамог у дзевяці гонках запар.

Справаздача

Кваліфікацыя

Першая сэсія кваліфікацыі адбывалася ў добрых умовах надвор'я, але ўвесь час існавала магчымасць дажджу. Даніэль Рык'ярда праявіў сябе найлепшым чынам ў новай камандзе і паставіў найлепшы вынік у дэбюце кваліфікацыі, які служыў арыентырам для астатніх пілотаў. Каманда Lotus адчувала вялікія праблемы: Пастор Мальданада ўвогуле не здолеў паказаць які-небудзь час, а яго партнёр Раман Гражан здолеў кваліфікавацца толькі на апошнім, 21-ым месцы. Макс Чылтан пераўзышоў вынік свайго партнёра па Marussia Жуля Б'яншы, але не здолеў трапіць ў другую сэсію. Адметны быў вынік Камуі Кабаясі на Caterham - японскі пілот трапіў у другую сэсію.

Стан надвор'я ў другой сэсіі крыху пагоршыўся: пакрыццё трасы стала слізкім. Першай ахвярай дрэннага надвор'я стаў Кімі Райканен, чый балід завярнуўся пад канец сэсіі, што ў сваю чаргу сапсавала хуткія кругі для астатніх пілотаў. Джэнсан Батан і Себасцьян Фетэль не здолелі тарпіць у трэцюю сэсію менавіта з-за жоўтых сцягоў пад канец другога кваліфікацыйнага адрэзка. Пазней было таксама адзначана, што Фетэль адчуваў пэўныя праблемы з рухавіком.

Дождж узмацніўся падчас трэцяй кваліфікацыйнай сэсіі, што прымусіла некаторых пілотаў пачынаць яе на дажджавой гуме. Асноўная барацьба за поўл-пазіцыю праходзіла паміж двума пілотамі Mercedes Ніка Розбергам і Льюісам Хэмілтанам, а таксама пілотам Red Bull Даніэлем Рык'ярда. Хэмілтан выйграў поўл-пазіцыю, Рык'ярда атрымаў для сябе найлепшы вынік у кар'еры і другое месца, Розберг стаў трэцім. Добрыя вынікі атрымала каманда Williams, чые абодва пілоты трапілі ў заключную сэсію кваліфікацыі, чаго не адбывалася з 2012 года.

Гонка

Гонка пачалася а сямнаццатай гадзіне па меснаму часу ў спрыяльных умовах надвор'я. Макс Чылтан і Жуль Б'яншы заглухнулі на стартавай прамой: Чылтан перад кругам прагрэва, а Б'яншы пасля. У выніку пелатону давялося праехаць другі запар круг прагрэва. Раман Гражан стартаваў з піт-лэйн з-за мадыфікацый баліда, якія былі зроблены падчас камендантскай гадзіны, а таксама быў пакараны праездам па піт-лэйн за выезд з гаража да 15-хвіліннага сігнала. Падчас старта Феліпэ Маса, Камуі Кабаясі і Кімі Райканен сутыкнуліся на стартавай прамой, у выніку чаго Маса і Кабаясі спынілі ўдзел у гонцы. Райканен здолеў працягнуць без пашкоджанняў. Пазней было падцверджана, што на балідзе Кабаясі адказалі тармаза на задніх колах.

Падчас старта ў галаве пелатона Ніка Розберг выбраўся на першую пазіцыю яшчэ да ўвахода ў першы паварот. У той жа час уладальнік поўл-пазіцыі Льюіс Хэмілтан і дзеючы Чэмпіён Себасцьян Фетэль зышлі з гонкі падчас першых пяці кругоў з-за праблем з рухавікамі. Фетэль паступова страчваў магутнасць, адкатваўся ў глыбіню пелатона і спыніўся ў боксах пасля 3 кругоў дыстанцыі. Хэмілтана зазвалі ў боксы кругам раней.

Ніка Розберг дамінаваў у гонцы да самага канчатку, нікому не саступіўшы лідарства. Розберг таксама паказаў найхутчэйшы круг і фінішаваў з 25-сэкунднай перавагай над Даніэлем Рык'ярда. Рыкярда фінішаваў другім і стаў першым аўстралійцам, які здолеў даехаць да п'едэстала ў дамашняй для сябе гонцы. Кевін Магнусэн у сваёй дэбютнай гонцы ў Формуле-1 атрымаў трэцяе месца і тым самым паўтарыў вынік Льюіса Хэмілтана 2007 года. Адментна, што абодва выступалі за McLaren і стартвалі з чацвёртага радка.

Чацвёртым на фініш заехаў Джэнсан Батан, пятым быў Фернанда Алонса. Вальтэры Ботас атрымаў шостае месца дзякуючы сваёй актыўнасці ў пелатноне. Ботас стартаваў пятнаццатым, але ўжо к адзінаццатаму кругу быў ў ачковай зоне. На адзінаццатым крузе Ботас зрабіў памылку на выхадзе з паварота і атрымаў пракол задняга правага кола, што адштурхнула яго на некалькі пазіцый уніз. Але таму зноў удалося вярнуцца ў барацьбу і атрымаць добрыя ачкі. Незадавльняючы вынік - восьмае месца - атрымаў леташні пераможца гран-пры Кімі Райканен, які зараз выступае за Ferrari. Жан-Эрык Вернь фінішаваў дзявятым, а дэбютант Формулы-1 Данііл Квят даехаў да дзясятага месца і стаў наймаладзейшым пілотам, які атрымаў ачкі ў гонках Формулы-1.

Фетэль упершыню з ліпеня 2013 не змог атрымаць перамогу, тым самым яго пабедная серыя з 9 гонак была спынена.

Змены пасля гонкі

Пасля гонкі Даніэля Рык'ярда, які заняў другое месца дыскваліфікавалі. Такім чынам Кевін Магнусэн узняўся на другую прыступку, а Джэнсан Батан на трэцюю. Рык'ярда выключылі з вынікаў з-за парушэння артыкула 5.1.4. тэхнічнага рэгламента, які рэгулюе максімальна дазволеныя паказчыкі цыркуляцыі паліва, якое паступае ў рухавік. Таксама Red Bull абвінавачваўся ў недазволеных метадах вымярэння цыркуляцыі паліва. Каманда падала пратэст, але безвынікова.

Камуі Кабаясі быў абвешчаны невінаватым у сутыкненні з Феліпэ Масай падчас старта, бо аварыя была выклікана тэхнічнымі непаладкамі на Caterham японскага пілота, а менавіта праблемамі за тармазамі.

Класіфікацыя

Кваліфікацыя

Пазіцыя № Пілот Канструктар Q1 Q2 Q3 На старце 1 44 Льюіс Хэмілтан Mercedes 1:31.699 1:42.890 1:44.231 1 2 3 Даніэль Рык'ярда Red Bull-Renault 1:30.775 1:42.295 1:44.548 2 3 6 Ніка Розберг Mercedes 1:32.564 1:42.264 1:44.595 3 4 20 Кевін Магнусэн McLaren-Mercedes 1:30.949 1:43.247 1:45.745 4 5 14 Фернанда Алонса Ferrari 1:31.388 1:42.805 1:45.819 5 6 25 Жан-Эрык Вернь Toro Rosso-Renault 1:33.488 1:43.849 1:45.864 6 7 27 Ніка Хюлькенберг Force India-Mercedes 1:33.893 1:43.658 1:46.030 7 8 26 Данііл Квят Toro Rosso-Renault 1:33.777 1:44.331 1:47.368 8 9 19 Феліпэ Маса Williams-Mercedes 1:31.228 1:44.242 1:48.079 9 10 77 Вальтэры Ботас Williams-Mercedes 1:31.601 1:43.852 1:48.147 15 11 22 Джэнсан Батан McLaren-Mercedes 1:31.396 1:44.437 10 12 7 Кімі Райканен Ferrari 1:32.439 1:44.494 11 13 1 Себасцьян Фетэль Red Bull Racing-Renault 1:31.931 1:44.688 12 14 99 Адрыян Зуціл Sauber-Ferrari 1:33.673 1:45.655 13 15 10 Камуі Кабаясі Caterham F1-Renault 1:34.274 1:45.867 14 16 11 Серхіа Перэс Force India-Mercedes 1:34.141 1:47.293 16 17 4 Макс Чылтан Marussia F1-Ferrari 1:34.293 Піт-лэйн 18 17 Жуль Б'яншы Marussia F1-Ferrari 1:34.794 Піт-лэйн 19 21 Эстэбан Гуцьерэс Sauber-Ferrari 1:35.117 20 20 9 Маркус Эрыксан Caterham F1-Renault 1:35.157 19 21 8 Раман Гражан Lotus F1-Renault 1:36.993 Піт-лэйн Час 107%: 1:37,129 хв. (ад найлепшага выніка К1 1:30,775 хв.) DNQ 13 Пастор Мальданада Lotus F1-Renault Няма часу 21 Крыніца: Заўвагі: — Вальтэры Ботас атрымаў штраф у 5 пазіцый за замену скрыні перадач. — Стартаваў з піт-лэйн. — Эстэбан Гуцьерэс атрымаў штраф у 5 пазіцый за замену скрыні перадач. — Пастор Мальданада не здолеў паказаць час, які ўкладваецца ў правіла 107% ад часу найхутчэйшага кола Даніэля Рык'ярда у першай кваліфікацыйнай сэсіі. Пазней яму дазволілі стартаваць.

Гонка

Паз. Пілот Канструктар Кругі Піт-стопы Час Старт Найхутчэйшы круг 1 Ніка Розберг Mercedes 57 2 1:32:58,710 3 1:32,478 (19) 2 Кевін Магнусэн McLaren-Mercedes 57 2 + 26,777 4 1:32,917 (39) 3 Джэнсан Батан McLaren-Mercedes 57 2 + 30,027 10 1:33,186 (57) 4 Фернанда Алонса Ferrari 57 2 + 35,284 5 1:32,616 (56) 5 Вальтэры Ботас Williams-Mercedes 57 2 + 47,639 15 1:32,568 (56) 6 Ніка Хюлькенберг Force India-Mercedes 57 2 + 50,718 7 1:33,210 (56) 7 Кімі Райканен Ferrari 57 2 + 57,675 11 1:33,691 (56) 8 Жан-Эрык Вернь Toro Rosso-Renault 57 2 + 1:00,441 6 1:33,864 (35) 9 Данііл Квят Toro Rosso-Renault 57 2 + 1:03,585 8 1:32,634 (38) 10 Серхіа Перэс Force India-Mercedes 57 3 + 1:25,916 16 1:33,366 (34) 11 Адрыян Зуціл Sauber-Ferrari 56 1 + 1 Круг 13 1:34,564 (41) 12 Эстэбан Гуцьерэс Sauber-Ferrari 56 2 + 1 Круг 20 1:34,202 (33) 13 Макс Чылтан Marussia F1-Ferrari 55 2 + 2 Кругі 17 1:35,635 (55) НК Жуль Б'яншы Marussia F1-Ferrari 49 2 + 8 Кругоў 18 1:35,281 (41) – Раман Гражан Lotus F1-Renault 43 2 DNF ПЛ 1:34,766 (30) – Пастор Мальданада Lotus F1-Renault 29 1 DNF 21 1:37,332 (17) – Маркус Эрыксан Caterham F1-Renault 27 1 DNF 19 1:37,064 (26) – Себасцьян Фетэль Red Bull Racing-Renault 3 0 DNF 12 1:49,947 (2) – Льюіс Хэмілтан Mercedes 2 0 DNF 1 1:40,287 (2) – Феліпэ Маса Williams-Mercedes 0 0 DNF 9 – – Камуі Кабаясі Caterham F1-Renault 0 0 DNF 14 – DSQ Даніэль Рык'ярда Red Bull-Renault 57 2 + 24,525 2 1:33,066 (49) Заўвагі: — Жуль Б'яншы не праехаў 90% гонкі, таму не класіфікаваны сярод тых, хто фінішавалі — Даніэль Рык'ярда быў дыскваліфікаваны за парушэнні тэхнічнага рэгламента па кантролю за цыркуляцыяй паліва.

Пазіцыі пасля гонкі

Пазіцыі пілотаў у чэмпіянаце Пазіцыя Пілот Ачкі 1 Ніка Розберг 25 2 Кевін Магнусэн 18 3 Джэнсан Батан 15 4 Фернанда Алонса 12 5 Вальтэры Ботас 10

Пазіцыі канструктараў у чэмпіянаце Пазіцыя Канструктар Ачкі 1 McLaren-Mercedes 33 2 Mercedes 25 3 Ferrari 18 4 Williams-Mercedes 10 5 Force India-Mercedes 9

Заўвага: Адлюстраваныя толькі першыя 5 пазіцый.

Зноскі

Спасылкі

Катэгорыя:Формула-1 Катэгорыя:Гран-Пры Аўстраліі