Траты́лавы эквівале́нт — мера энергавыдзялення высокаэнергетычных падзей, выражаная ў колькасці трынітраталуолу (ТНТ), ад выбуху якой выдзялілася б столькі ж энергіі.
Удзельная энергія выбухнога раскладання трынітраталуолу ў залежнасці ад умоў правядзення выбуху вагаецца ў дыяпазоне 980—1100 кал/г. Для параўнання розных відаў выбуховых рэчываў умоўна прыняты значэнні 1000 кал/г і 4184 Дж/г.
1 грам трынітраталуолу выдзяляе 1000 тэрмахімічных калорый, ці 4184 джоўляў; 1 кілаграм ТНТ = 4,184 Дж; 1 тона ТНТ = 4,184 Дж; 1 кілатона (кт) ТНТ = 4,184 Дж; 1 мегатона (Мт) ТНТ = 4,184 Дж; 1 гігатона (Гт) ТНТ = 4,184 Дж.
Гэтыя адзінкі ўжываюцца для ацэнкі энергіі, выдзеленай пры ядзерных выбухах, падрывах хімічных выбуховых устройстваў, падзеннях астэроідаў і камет, выбухах вулканаў.
Так, энергія выбуху ядзернай бомбы «Малыш» над Хірасімай 6 жніўня 1945 года па розных ацэнках складае ад 13 да ТНТ, што адпавядае пераўтварэнню ў энергію прыкладна рэчыва:
= 0,0007 кг · (3 м/с)² = 63 Дж ≈ 15 кт ТНТ.
Для параўнання, агульнае сусветнае спажыванне электрычнай энергіі за 2005 год (5 Дж) роўнае 120 Гт ТНТ, ці ў сярэднім 3,8 кт ТНТ за секунду.
Гл. таксама Тратыл Фугаснасць Брызантнасць Выбуховыя рэчывы
Крыніцы
Літаратура
Троти́ловый эквивале́нт // Военный энциклопедический словарь : [ВЭС] : в 2 т. Т. 2. / редкол.: А. П. Горкин [и др.] ; Ин-т воен. истории Минобороны России. — М. : БРЭ : РИПОЛ КЛАССИК, 2001. — С. 662. — 816 с. — 5000 экз. — (Энциклопедические словари). — ISBN 5-85270-219-6 («БРЭ»); ISBN 5-7905-0994-0 («РИПОЛ КЛАССИК»); ISBN 5-7905-0996-7 (т. 2).
Катэгорыя:Адзінкі вымярэння энергіі Катэгорыя:Выбуховыя рэчывы