Пешт (, ) — усходняя, раўнінная частка Будапешта, якая займае каля 2/3 тэрыторыі горада. Ад іншай часткі горада, Буды, Пешт аддзелены Дунаем. У Пешце знаходзіцца значная частка славутасцей Будапешта, уключаючы Венгерскі парламент, плошчу Герояў і праспект Андрашы. Часам у венгерскай мове слова Пешт выкарыстоўваецца замест Будапешт для абазначэння сталіцы краіны.

Этымалогія

Назва «Пешт» мае славянскае паходжанне і роднасная сучаснаму беларускаму «печ». Магчыма, гэта звязана з тым, што ў пячорах, размешчаных у раёне Пешта, разводзілі агонь.

Гісторыя Пешт як незалежны горад згадваецца ўпершыню ў 1148. У старажытнасці на месцы Пешта былі кельцкія і рымскія паселішчы. Паводле звестак, якія прыводзіць арабскім гісторыкам Абу-Алі Ахмедам бен-Амар Ібн-Дастам, горад заснаваны волжскімі булгарамі білярамі на чале з князем Хесенам, якія перасяліліся ў 970 г. з Волгі ў Венгрыю. Горад становіцца важным эканамічным цэнтрам у XI—XIII стагоддзях. У 1241 г. разбураны мангольскімі заваёўнікамі, але неўзабаве быў адбудаваны нанова. У 1849 быў пабудаваны першы мост праз Дунай, які звязаў Пешт з Будай. У 1873 у выніку аб'яднання гарадоў Пешт, Буда і Обуда на карце з'явіўся горад Будапешт.

Гл. таксама Будапешт Буда Обуда Медзье Пешт Маціца сербская

Спасылкі

Катэгорыя:Раёны Будапешта Катэгорыя:Гарады, якія ўвайшлі ў склад іншага горада