Каса́ч жоўтыНазва Касач жоўты згодна з , Вужачкі (Iris pseudacorus) — шматгадовая кветкавая прыбярэжная травяністая расліна роду сямейства .

Назва

Касач жоўты, касачШатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. Мінск, 1929, косіцаFederowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897, касатнікГанчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927, касарыкі, вужачкі, касачы, кошыц, шаторак Ботанический словарь, Спб, 1878, гуркі свіныя, ужачкіВасількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев., касач вадзяны.

Батанічнае апісанне

Буйная шматгадовая травяністая расліна вышынёй 75—150 см, радзей да 180 см.

Карэнішча галінастае, тоўстае (да 2 см у дыяметры), паўзучае.

Сцябло шчыльнае, у верхняй частцы галінастае.

Лісце зялёнае, мечападобнае, шырокалінейнае (10—20 мм шырынёй) з ясна прыкметнай сярэдняй жылкай.

Буйныя кветкі сабраны пучкамі па 3—8 на разгалінаваным сцябле; кветканосы доўгія і тоўстыя. Вонкавыя долі калякветніка адхіленыя дадолу, пласцінка іх яйкападобная, пры падставе адразу звужаная ў кароткі кіпцік, светла-жоўтая, пасярэдзіне з аранжавай плямай і пурпурнымі жылкамі; унутраныя долі калякветніка маленькія, лінейныя, карацей і вузей слупка; ніткі тычынак крэмавага колеру.

Плод — тупатрохграневая даўгавата-авальная каробачка з кароткім носікам (3—7 мм даўжынёй) на верхавіне. Насенне сціснутае, бліскучае.

Цвіце ў чэрвені — жніўні. Плады спеюць у жніўні.

Распаўсюджанне і экалогія Асноўны арэал ўключае ў сябе Афрыку (Алжыр, Марока, Мадэйру і Канарскія астравы), усю Еўропу (акрамя паўночных раёнаў), Заходнюю Азію і ЗакаўказзеПаводле сайта GRIN (гл. картку расліны).. Распаўсюджаны ў еўрапейскай часткі Расіі (за выключэннем паўночнатайговых і арктычных раёнаў), Заходняй Сібіры, перадгор’ях Каўказа.

Да пачатку XXI стагоддзя натуралізаваўся амаль паўсюдна.

Расце па балотах, сырым берагах рэк і азёр, на абводненых багністых лугах, дзе часам ўтварае зараснікі.

Раслінная сыравіна У карэнішчах змяшчаецца (0,1—0,3 %)Алей вылучаюць з карэнішчаў экстракцыяй слабым растворам сернай кіслаты з наступнай адгонкай яго парам. — Большая советская энциклопедия — Фиалковый корень, самой каштоўнай часткай якога з’яўляецца кетон ірон, які надае алею пах фіялак. Акрамя ірона, арамат эфірнаму алею надаюць сляды , , і інш. У склад алею ўваходзяць таксама кіслоты: , бензойная, ундэцылавая, трыдэцылавая, іх метылавыя эфіры, бензойны, , нанілавы і воцатны альдэгіды, фурфурол, сляды фенолe, кетон з мятным пахам. Акрамя эфірнага алею, у карэнішчах знойдзены ізафлавонавы гліказід ірыдзін, крухмал (57 %), тлусты алей (9,6 %), дубільныя рэчывы, арганічныя кіслоты, слізь, смалістыя рэчывы. У лісці змяшчаецца аскарбінавая кіслата (0,23 %), амінакіслоты.

Найбольш багатыя эфірным алеем карэнішчы касача жоўтага, сабранага вясной. У гэты перыяд ўтрыманне ірону ў іх дасягае 42 %.

Збор сыравіны Карэнішчы збіраюць восенню ці ранняй вясной, іх выкопваюць рыдлёўкай, прамываюць у халоднай вадзе, абразаюць рэшткі надземных частак і карані. Сушаць на гарышчы або пад падстрэшкам.

Значэнне і прымяненне

Свежавыкапаныя карэнішчы маюць травяністы пах, і толькі пры павольнай сушцы з’яўляецца прыемны фіялкавы водар, таму яго называюць «фіялкавым коранем» (які прымяняюць у кандытарскай вытворчасці, а таксама ў якасці араматычнай сыравіны для лікёраў, вінаў і іншых напояў).

Эфірны алей касача жоўтага шырока выкарыстоўваецца ў парфумерыі.

Касач жоўты валодае адхарквальным дзеяннем, паляпшае смак лекаў. Спіртова-водны экстракт карэнішча ў развядзенні 1:300 тармозіць развіццё сухотнай палачкі. Карэнішчы ўваходзяць у склад груднога збору, які выкарыстоўваецца ўнутр у выглядзе адвару, вонкава — у выглядзе прысыпак; уваходзяць у склад зубных парашкоў, прысыпак, пудраў, пластыраў.

Прэпараты касача жоўтага ўжываюцца як адхарквальны сродак пры бранхітах, болях у кішачніку, спазме, як сімптаматычны (у складзе збору М. М. Здрэнкі) пры лячэнні мачавога пузыра і анацыдных гастрытаў.

У народнай медыцыне касач жоўты выкарыстоўвалі рэдка пры пнеўманіі, ангінах, ацёках, а таксама для лячэння інфіцыраваных ран, язваў, свіршчаў і для выдалення вяснушак. Водны адвар яго п’юць пры катары страўніка, сполаху.

Увага: маюцца падазрэнні на ядавітасць карэнішчаў і кветак у свежым выглядзе.

Касач жоўты здаўна шырока выкарыстоўваецца ў пасадках, аблямоўваюць вадаёмы; ва ўмовах культуры можа расці і ў месцах з вельмі умераным увільгатненнем. Расліна вельмі дэкаратыўная дзякуючы вялікім прыгожым кветкам.

Таксанамія Від Касач жоўты ўваходзіць род сямейства парадку .

Літаратура  — С. 510—511. Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-095-5

Дудченко Л. Г., Козьяков А. С., Кривенко В. В. Пряно-ароматические и пряно-вкусовые растения: Справочник / Отв. ред. К. М. Сытник. — К.: Наукова думка, 1989. — 304 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-12-000483-0 , , А. М. Краснова; «» Справочник; Киев, , 1983.

Катэгорыя:Касач Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Афрыкі