Зако́ны захава́ння — фундаментальныя фізічныя законы, паводле якіх пры пэўных умовах некаторыя вымерныя фізічныя велічыні, якія характарызуюць замкнутую фізічную сістэму, не змяняюцца з цягам часу.
Філасофскія перадумовы да адкрыцця закону былі закладзены яшчэ антычнымі філосафамі, а таксама Дэкартам і М. В. Ламаносавым.
У пісьме Эйлеру Ламаносаў фармулюе свой «усеагульны натуральны закон» (5 ліпеня 1748 года), паўтараючы яго ў дысертацыі «Разважанне аб цвёрдасці і вадкасці цел» (1760)Михаил Васильевич Ломоносов. Избранные произведения в 2-х томах. М.: Наука. 1986Фигуровский Н. А. Очерк общей истории химии. От древнейших времен до начала XIX в. — М.: Наука, 1969:
Некаторыя з законаў захавання справядлівыя заўсёды і пры ўсіх умовах. Такія, напрыклад, законы захавання энергіі, імпульсу, моманту імпульсу, электрычнага зараду), ці, ва ўсякім выпадку, ніколі не назіраліся працэсы, якія б супярэчылі гэтым законам. Іншыя ж законы толькі прыбліжаныя і выконваюцца пры пэўных умовах. Напрыклад, закон захавання цотнасці выконваецца для моцнага і электрамагнітнага ўзаемадзеяння, але парушаецца ў слабым узаемадзеянні).
Закон захавання энергіі Закон захавання імпульсу Закон захавання моманту імпульсу Закон захавання масы Закон захавання электрычнага зараду Закон захавання лептоннага ліку Закон захавання барыённага ліку Закон захавання цотнасці
Законы захавання звязаны з сіметрыямі фізічных сістэм (тэарэма Нётэр). Так, законы захавання энергіі, імпульсу і моманту імпульсу з’яўляюцца вынікам прасторава-часавых сіметрый (адпаведна: аднароднасці часу, аднароднасці і ізатропнасці прасторы). Пры гэтым пералічаныя ўласцівасці прасторы і часу ў аналітычнай механіцы прынята разумець як інварыянтнасць лагранжыяна адносна змянення пачатку адліку часу, пераносу пачатку каардынат сістэмы і кручэння яе каардынатных восей.
Гл. таксама Ураўненне неразрыўнасці
Літаратура Визгин В. П. Развитие взаимосвязи принципов инвариантности с законами сохранения в классической физике. М.: Наука, 1972. 240 с.