Аза́ранкаўскае, Азаранскае — возера на мяжы Лепельскага і Ушацкага раёнаў Віцебскай вобласці у басейне ракі Зеха, за 15 км у напрамку на поўнач ад горада Лепель, каля вёскі Азаранкі Ушацкага раёна.

Плошча паверхні возера 0,35 (0,38) км². Даўжыня 0,9 км, найбольшая шырыня 0,59 (0,75) км. Даўжыня берагавой лініі 2,35 км. Найбольшая глыбіня 1,9 м. Плошча вадазбору 5,6 (8,4) км². Аб’ём вады 0,4 млн м³. Схілы катлавіны спадзістыя, вышынёй 3—5 м, пад хмызняком. Берагі забалочаныя, тарфяністыя. Дно возера выслана сапрапелем. Выцякае ручай у раку Вароніца.

Літаратура Блакітны скарб Беларусі: Рэкі, азеры, вадасховішчы / Маст.: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў — Мн.: БелЭн, 2007. — 480 с.

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Лепельскага раёна Катэгорыя:Азёры Ушацкага раёна