Уладзімір Валянцінавіч Варанкін (, Ніжні Ноўгарад — , Масква) — савецкі гісторык, эсперантолаг, эсперантамоўны пісьменнік. Член ЦК СЭСР (1921), член Лінгвістычнага камітэта Акадэміі эсперанта (1921)Nikolao Stepanov. Vladimir Varankin kaj lia libro..

Біяграфія Нарадзіўся 12 лістапада 1902. Яго бацька, Валянцін Ягоравіч (пам. у 1921 г.), да мабілізацыі ў Чырвоную Армію загадваў ашчаднай касай; маці, Ніна Андрэеўна (пам. у 1953 г.), была бібліятэкарам. Паводле адукацыі — гісторык, спецыяліст па пытаннях заходнееўрапейскай гісторыі. Быў дырэктарам Школы замежных моў (потым пераўтворанай у 2-і Маскоўскі дзяржаўны інстытут замежных моў). З 1935 г. загадваў таксама кафедрай сусветнай гісторыі ў Маскоўскім гісторыка-архіўным інстытуце.

З 1919 года — эсперантыст; прымаў актыўны ўдзел у савецкім эсперанта-руху. Ужо ў 1920 годзе арганізаваў у Ніжагародскай губерні каля 40 эсперанта-ячэек. Калі ў чэрвені 1921 г. падчас 3-га Усерасійскага з’езда эсперантыстаў у Петраградзе быў створаны Саюз эсперантыстаў савецкіх краін (перайменаваны ў 1927 годзе ў Саюз эсперантыстаў савецкіх рэспублік), Варанкін быў абраны ў Цэнтральны камітэт Саюза і да канца жыцця прымаў актыўны ўдзел у працы Саюза.

У другой палове 1930-х гадоў над савецкім эсперанта-рухам згусціліся хмары: практычна ўвесь склад ЦК СЭСР і мноства шараговых эсперантыстаў былі рэпрэсаваны паводле надуманага абвінавачвання ў «шпіянажы». Варанкін быў арыштаваны ноччу з 7 на 8 лютага — як «удзельнік антысавецкай трацкісцкай тэрарыстычнай арганізацыі і член так званага „Саюзнага цэнтра“ гэтай арганізацыі»Справка по архивно-следственному делу № 964677, апрель 1954 г.. Далей імя Варанкіна сустракаецца ў раздзеле «Московская область. 1-я категория»Раздел «Московская область. 1-я категория» «Спіса асоб, падлеглых суду Ваеннай калегіі Вярхоўнага Суда Союза ССР» ад 29 верасня 1938 года, падрыхтаванага НКУС СССР и завізаванага І. В. Сталіным и В. М. МолатавымСпіс ад 29.09.1938 на сайце «Сталінскія расстрэльныя спісы» .; гэтым лёс Варанкіна быў вырашаны наперад, бо першая катэгорыя азначала «вышэйшую меру пакарання». 3 верасня 1938 г. Ваенная калегія прысудзіла Варанкіна да расстрэлу, і ў той жа дзень прысуд быў выкананы. 11 мая 1957 года Варанкін быў рэабілітаваны, а крымінальная справа закрыта за адсутнасцю складу злачынства.

Навуковая і літаратурная дзейнасць У. В. Варанкіным напісана шмат прац па эсперанталогіі — перш за ўсё, артыкулаў, якія публікаваліся ў друкаваным органе СЭСР — часопісе «Міжнародная мова». Праца Teorio de Esperanto («Тэорыя эсперанта», 1929) прысвечана даследаванню этымалогіі эсперанцкай лексікі, а таксама фанетыцы, марфалогіі і сінтаксісу мовы эсперанта.

У 1933 годзе ў выдавецтве EKKERLO («Выдавецкі кааператыў рэвалюцыйнай эсперанта-літаратуры», Амстэрдам) быў выдадзены раман Варанкіна Metropoliteno («Метрапалітэн»). Тэмай рамана, які вылучаўся захапляльнай фабулай і майстарскімі характарыстыкамі персанажаў, паслужыла падрыхтоўка да будаўніцтва метрапалітэна ў Маскве ў 1928—1929 гг. Галоўны герой рамана — малады савецкі інжынер, камандзіраваны ў Берлін для вывучэння вопыту будаўніцтва метро. Там ён знаёміцца з жыццём і палітычнай барацьбой нямецкіх камуністаў, а таксама піша аўтабіяграфічны раман аб сваім жыцці ў Маскве перад камандзіроўкай і падзеях у Берліне.

Літаратураведы аднадушна ўключаюць Варанкіна — разам з Кабэ, А. Вальенам, Г. Лойкенам, А. А. Сахаравым, Р. Шварцам, Д. Багі, Ч. Расэці — у спіс ключавых фігур, з якімі звязана станаўленне эсперанцкай прозы. У 1977 г., калі ў Капенгагене выйшла другое выданне рамана «Метрапалітэн», старшыня Акадэміі эсперанта Уільям Олд даў высокую ацэнку раману, вітаючы перавыданне «забытага шэдэўра», і дадаў раман да свайго спіса 50 найвыдатнейшых твораў, створаных на эсперанта за першыя сто гадоў яго існавання.

Творы

Працы па эсперанталогіі Varankin V. Teorio de Esperanto. — Moskvo: C. K.SEU, 1929. — 67 p.

Выданні рамана «Метрапалітэн»

Varankin V. Metropoliteno. 2 eld. — Kopenhago: Thorben Kehlet, 1977. — 252 p. — ISBN 87-87089-10-6. Varankin V Metropoliteno. — Antverpen: Thorben Kehlet — Stafeto, 1979. — 312 p. — ISBN 90-6336-016-9. (Пераклад на англійскую мову Марты Эванс) Varankin V. Metropoliteno. — Moskva: Progreso, 1992. — 244 p. — ISBN 5-01-002952-9. (Рэпрынт выдання 1933 г.) Varankin V. Metropoliteno. 3 eld. — Jekaterinburg: Sezonoj, 1992. — 260 p. Варанкин В. В. Метрополитен. — М.: Импэто, 2008. — 272 с. — ISBN 87-87089-10-6. (Пераклад на рускую мову А. Аляксандрава)

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі В. В. Варанкин. Методика агитации и пропаганды Эсперанто. Лекция 5-я (1926) Электроннае выданне рамана «Метрапалітэн» (на эсперанта) Электроннае выданне рамана «Метрапалітэн» (на рускай мове; пераклад Э. А. Будагяна)

Катэгорыя:Эсперантысты Катэгорыя:Эсперантолагі Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Расстраляныя ў СССР Катэгорыя:Пасмяротна рэабілітаваныя ў СССР Катэгорыя:Эсперантамоўныя пісьменнікі