World Open 2014 (таксама вядомы як Gujinggong Liquor Haikou World Open 2014 — ад назваў спонсара і горада, у якім праходзіў турнір) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 10 па 16 сакавіка 2014 года ў міжнародным выставачным цэнтры Хайнаня, у горадзе Хайкоу, Кітай. Турнір стаў 32-м розыгрышам World Open, які быў заснаваны ў 1982 годзе пад назвай Professional Players Tournament, а таксама праходзіў пад назвамі Гран-пры (1984—2000, 2004—2009) і кубак LG (2001—2003). Кампанія Gujinggong Liquor у другі раз запар спансавала World Open. Прызавы фонд турніру склаў £478,000 (на £53,000 больш, чым у мінулым годзе), з якіх £85,000 атрымаў пераможца.
Турнір уключаў у сябе адзін кваліфікацыйны раўнд, які праходзіў на працягу двух дзён 13 і 14 снежня 2013 года (за тры месяцы да асноўнай стадыі) і ў якім гулялі 128 удзельнікаў (64 матчы). Пераможцы аўтаматычна траплялі ў асноўную стадыю, дзе да іх далучыліся чацвёра ўладальнікаў уайлдкард, якія гулялі ў папярэднім раўндзе супраць чацвярых выпадковых гульцоў з 32 ніжэйшых сеяных, якія прайшлі кваліфікацыю. Пасля гэтага, 64 снукерысты гулялі на выбыванне, пачынаючы з 1/32 фіналу. Па прычыне павялічэння колькасці ўдзельнікаў у параўнанні з мінулымі гадамі ў першых раўндах (да паядынкаў 1/8 фіналу) выкарыстоўвалася 6 гульнявых сталоў.
У кваліфікацыі абышлося без сенсацыйных вынікаў, і ўсе 16 першых сеяных турніру прайшлі ў асноўную сетку. Стыў Дэвіс, які таксама прайшоў кваліфікацыйны раўнд, прыняў удзел у турніры ў 27-ы раз, абнавіўшы свой рэкордны паказчык. У 1/16 фіналу фіналіст World Open 2013, Мэцью Стывенс з Уэльса саступіў Джаду Трампу з лікам 4:5. У трэцім круге лідар сусветнага рэйтынгу Ніл Робертсан саступіў у вырашальным фрэйме на перагулёйцы чорнага шара снукерысту з Ганконга Марка Фу — 4:5. У сваю чаргу, Робертсан аформіў 4 соценныя брэйкі на турніры і давёў рэкордную колькасць сваіх сэнчуры ў сезоне да 92-х. Пераможца трох рэйтынгавых турніраў у сезоне 2013/2014 Дзін Цзюньхуэй таксама прайграў у 1/8 фіналу Шону Мёрфі з лікам 4:5. Такім чынам, была перапынена серыя перамог кітайца ў вырашальных партыях: да свайго паражэння ён выйграў 10 вырашальных партый з 10 згуляных у сезоне. Пераможца двух апошніх World Open Марк Ален з Паўночнай Ірландыі зноў здолеў дайсці да паўфіналу, але прайграў за крок да фінальнага матчу Мёрфі — 4:6. У фінал выйшлі прадстаўнікі Англіі Шон Мёрфі і Марк Сэлбі. Найвышэйшую серыю ў асноўнай стадыі турніру, 144 ачкі, зрабіў Энтані Мак-Гіл з Шатландыі ў матчы першага раўнда супраць Марка Фу.
Пераможцам турніру стаў Шон Мёрфі, які перайграў на сваім шляху да тытула Тоні Драгу ў кваліфікацыйным раўндзе (5:1), Джымі Уайта (5:1), Марка Кінга (5:1), Дзіна Цзюньхуэя (5:4), шатландца Грэма Дота на апошнім чорным шары ў вырашальным фрэйме (5:4), Марка Алена (6:4) і свайго суайчынніка Марка Сэлбі ў фінальным паядынку (10:6). Гэтая перамога стала чатырнаццатым прафесійным і пятым рэйтынгавым тытулам у кар'еры англічаніна, а таксама першым спаборніцтвам рэйтынгавага ўзроўню, выйграным Мёрфі за тры гады (з Гранд-фінала PTC 2011).
Турнір
World Open 2014 стаў 32-м розыгрышам турніру, заснаванага ў 1982 годзе пад назвай Professional Players Tournament, які таксама праходзіў пад назвамі Гран-пры () (1984—2000; 2004—2009) і кубак LG () (2001—2003). У 2012 годзе першынства было перанесена ў Кітай і з таго часу праходзіла ў горадзе Хайкоу.
World Open 2014 праходзіў пад эгідай сусветнай асацыяцыі прафесійнага більярда і снукера () і ўваходзіў у каляндар мэйн-тура, а таксама з'яўляўся дзявятым рэйтынгавым турнірам снукернага сезона 2013/2014.
Матчы турніру гуляліся за шасцю сталамі ў міжнародным выставачным і каферэнцыйным цэнтры Хайнаня, а кваліфікацыя спаборніцтва праходзіла за тры месяцы да гэтага на арэне Метрадром у Барнслі, Англія.
Прызавыя грошы
Кампанія Gujinggong Liquor у другі раз запар спансавала World Open. Прызавы фонд турніру павысіўся ў параўнанні з мінулым годам на £53,000 і склаў £478,000. Прызавыя пераможцы засталіся на тым жа ўзроўні, што і год таму, — £85,000.
ДасягненнеПрызавыяПераможца£85,000Фіналіст£35,000Паўфіналісты£21,000Чвэрцьфіналісты£12,5001/8 фіналу£8,0001/16 фіналу£6,5001/32 фіналу£3,000Вышэйшы брэйк£2,000 Агульны прызавы фонд £478,000 Максімальны брэйк £5,000
Рэйтынгавыя ачкі
World Open 2014 меў такое ж размеркаванне рэйтынгавых ачкоў, як і на астатніх турнірах, якія праходзілі ў Кітаі, акрамя International Championship (Усі Класік, Шанхай Мастэрс і адкрыты чэмпіянат Кітая). Пераможца турніру атрымаў 7000 рэйтынгавых ачкоў. Больш каштоўнымі турнірамі (у плане рэйтынгу) былі толькі International Championship, чэмпіянат Вялікабрытаніі (на абодвух пераможцы атрымлівалі па 8000 ачкоў) і чэмпіянат свету (пераможца атрымаў 10000 балаў).
ДасягненнеАчкіПераможца7.000Фіналіст5.600Паўфіналісты4.480Чвэрцьфіналісты3.5001/8 фіналу2.6601/16 фіналу1.9601/32 фіналу1.2601/64 фіналу (квал.)560
Фармат турніру
На World Open 2014 прыняло ўдзел 132 гульцы, з якіх 117 — удзельнікі мэйн-тура і 15 — аматары (4 — уладальнікі ўайлдкард). 128 гульцоў — усе, акрамя ўладальнікаў уалдкард, — пачалі турнір з адзінага кваліфікацыйнага раўнда ў фармаце матча на выбыванне, які праходзіў на працягу двух дзён 13 і 14 снежня 2013 года (за тры месяцы да асноўнай стадыі) на арэне Метрадром у Барнслі, Англія. Першыя 64 сеяныя снукерысты гулялі супраць астатніх удзельнікаў. Такім чынам, у асноўную стадыю выйшла 64 гульцы (упершыню на World Open з 2005 года). Чацвёра ўладальнікаў уайлдкард далучыліся да іх і гулялі ў папярэднім уайлдкард раўндзе супраць чацвярых выпадковых гульцоў з 32 ніжэйшых сеяных, якія прайшлі кваліфікацыю.
Такім чынам, 60 пераможцаў кваліфікацыйнага этапа, а таксама 4 пераможцы матчаў уалдкард раўнда гулялі ў асноўнай стадыі на выбыванне, пачынаючы з 1/32 фіналу. Лёсаванне турніру прадвызначала немагчымасць сустрэчы гульцоў топ-32 раней за 1/16 фіналу, гульцоў топ-16 раней за 1/8 фіналу, гульцоў топ-8 раней чвэрцьфіналаў, гульцоў з першай чацвёркі сеяных раней паўфіналу і двух першых сеяных раней фіналу World Open. Шэсць раўндаў асноўнай стадыі (а таксама ўайлдкард раўнд) праходзілі на працягу сямі дзён (гульні ўайлдкард раўнда і 1/32 фіналу былі расцягнутыя на два дні) у міжнародным выставачным цэнтры Хайнаня.
Стадыя Тэрміны Кваліфікацыйны раўнд 13—14 снежня 9 5 Уайлдкард раўнд 10 сакавіка 9 5 1/32 фіналу 10—11 сакавіка 9 5 1/16 фіналу 12 сакавіка 9 5 1/8 фіналу 13 сакавіка 9 5 1/4 фіналу 14 сакавіка 9 5 1/2 фіналу 15 сакавіка 11 6 Фінал 16 сакавіка 19 10
Кваліфікацыя
Кваліфікацыйныя матчы
Пасеў гульцоў на World Open 2014 быў утвораны паводле афiцыйнага рэйтынгу на 9 снежня 2013 года (пасля чэмпіянату Вялікабрытаніі 2013 года). Першы нумар пасеву атрымаў дзеючы чэмпіён турніру — Марк Ален. Чэмпіён свету, Роні О'Саліван, які павінен быў атрымаць другі нумар на турніры, адмовіўся ад удзелу ў першынстве.
Першы гулец Лік Другі гулец Першы гулец Лік Другі гулец Марк Ален (1) 5-4 Крыс Уэйкелін (101) Марк Сэлбі (3) 5-2 Лю Хаацян (96) Майк Дан (62) 5-1 Пол Дэвісан (72) Энтані Хэмілтан (41) 5-3 Эндру Норман (102) Джэймі Бёрнэт (39) 5-2 Раян Кларк (106) Джэрард Грын (59) 5-0 Чжан Аньда (73) Марк Уільямс (18) 5-3 Крыс Норбэры (105) Маркус Кэмбэл (30) 2-5 Напон Саенхам (98) Кен Доэрці (32) 5-4 Алан Тэйлар (108) Лян Вэньбо (23) 5-2 Чэнь Чжэ (78) 2-5 Бары Пінчэс (68) Джэк Лісоўскі (36) 3-5 Скот Дональдсан (74) Альфрэд Бёрдэн (43) 5-0 Рос М'юр (99) Лю Чуан (47) 2-5 Адам Уічэрд Рыкі Уолдэн (11) 5-1 Джон Эстлі (93) Марк Дэвіс (14) 5-4 Джон Хігінс (12) 5-3 Сідні Уілсан Роберт Мілкінс (13) 5-3 Джо Свэйл (95) Джымі Робертсан (50) 4-5 Алекс Дэйвіс (94) Род Лоўлер (48) 5-1 Эліят Слесар (103) Адыт'я Мехта (61) 5-2 Джэк Джонс (114) 5-2 Джэф Кандзі Майкл Уайт (31) 5-2 Шэйн Кэсл Марцін Гоўлд (29) 5-2 Сэм Бэйрд (76) Мэцью Стывенс (19) 5-0 Халід Бэлаід Дамінік Дэйл (28) 5-0 Цаа Сіньлун (113) Юй Дэлу (45) 5-1 Джош Буало Джэймс Уотана (63) 2-5 Майкл Лэслі (89) Дэйв Харальд (52) 1-5 Сандэрсан Лэм Стыў Дэвіс (56) 5-2 Хамад Міа (100) Джад Трамп (5) 5-3 Сцюарт Бінэм (8) 5-1 Робі Уільямс (65) Стывен Магуайр (6) 5-2 Рыс Кларк Бары Хокінс (7) 5-4 Віні Калабрэзэ (104) Пітэр Лайнс (53) 3-5 Цяпчая Ун-Нух (69) Мэцью Сэлт (54) 5-3 Ліам Хайфілд (71) Фергал О'Браен (34) 3-5 Крэйг Стэдмэн (80) Марк Джойс (38) 5-2 Фрэйзер Патрык (111) Эндру Хігінсан (27) 5-0 Эшлі Карці Пітэр Эбдан (22) 2-5 Дэвід Морыс (87) Раян Дэй (21) 5-4 Лука Брэсэль (70) Алістэр Картэр (17) 5-3 Сцюарт Кэрынгтан (92) Джэймі Коўп (44) 3-5 Майкл Уослі (75) Дэвід Гілберт (35) 5-4 Гэры Уілсан (86) Цянь Пэнфэй (60) 5-1 Ян Бэрнс (67) Курт Мэфлін (49) 5-1 Робін Хал (112) Грэм Дот (16) 5-4 Джэймс Кэхіл (110) Джо Пэры (15) 5-4 Лі Хан (91) Шон Мёрфі (9) 5-1 Тоні Драга (79) Марка Фу (10) 5-0 Марцін О'Донэл (85) Джымі Уайт (57) 5-1 Дылан Мічэл Энтані Мак-Гіл (40) 5-2 Адам Дафі (66) Цаа Юйпэн (55) 5-3 Дэніэл Уэлс (83) Найджэл Бонд (51) 5-0 Лі Пэйдж (107) Марк Кінг (24) 5-4 Дэвід Грэйс (82) Майкл Холт (20) 5-2 Алекс Борг (115) Сяа Гадун (25) 5-1 Эндру Пэджэт (97) Том Форд (26) 5-4 Джоэль Уолкер (84) Панкай Адвані (64) 5-2 Мічэл Трэвіс Роры Мак-Лаўд (46) 5-1 Кірэн Уілсан (88) Бэн Вуластан (33) 1-5 Лі Янь (81) Джэймі Джонс (37) 5-4 Джэймі О'Ніл (90) Дзін Цзюньхуэй (4) 5-0 Крыстафер Кіган Ніл Робертсан (2) 5-0 Аляксандр Урсенбахер (116)
Соценныя серыі
У кваліфікацыйным раўндзе было выканана 20 соценных серый. Два гульцы зрабілі па два соценныя падыходы — Мэцью Стывенс (105, 105) і Сяа Гадун (107, 104). Вышэйшы брэйк раўнда аформіў Том Форд у матчы супраць Джоэля Уолкера — 141 ачко.
Ніжэй прадстаўлены ўдзельнікі, упарадкаваныя па іх найвышэйшай серыі на турніры. Насупраць пералічаны ўсе соценныя брэйкі кожнага гульца.
Гулец Усе серыі Том Форд 1 141 Марка Фу 1 137 Дзін Цзюньхуэй 1 135 Цянь Пэнфэй 1 131 Сцюарт Бінэм 1 125 Лука Брэсэль 1 119 Раян Дэй 1 117 Ліам Хайфілд 1 116 Дэвід Гілберт 1 115 Джоэль Уолкер 1 112 Сяа Гадун 2 107, 104 Джэймі Коўп 1 107 Дэчават Пумджаенг 1 106 Мэцью Стывенс 2 105, 105 Курт Мэфлін 1 105 Ніл Робертсан 1 105 Грэм Дот 1 104 Дэвід Морыс 1 102Увогуле 20 Найвышэйшы брэйк: 141 (Том Форд)
Удзельнікі
У асноўнай стадыі World Open прыняло ўдзел 64 удзельнікі, якія выйгралі матчы кваліфікацыйнага раўнда, а таксама 4 уладальнікі ўалдкард. Усе шаснаццаць першых нумароў пасеву патрапілі на турнір.
Трохразовы пераможца турніру, Стыў Дэвіс, прыняў удзел у 27-м (з 32-х) розыгрышы першынства, абнавіўшы, такім чынам, свой рэкордны паказчык. Чэмпіён турніраў 1986 і 1992 года, Джымі Уайт, удзельнічаў на гэтым чэмпіянаце ў 26-ы раз.
У асноўнай стадыі турніру ўдзельнічалі два аматары, прайшоўшыя кваліфікацыйны раўнд: Сандэрсан Лэм, які перайграў Дэйва Харальда ў кваліфікацыі (5:1), і Адам Уічэрд, які адолеў у папярэднім крузе кітайскага гульца Лю Чуана (5:2). Апроч таго, на World Open 2014 было яшчэ чацвёра кітайскіх аматараў, якія атрымалі ўайлдкард ад арганізатараў: Лінь Шуай і Чжаа Сіньтун, якія ўжо атрымлівалі такі ж прывілей у 2013 годзе, а таксама навічкі турніру Юань Сыцзюнь і Чэнь Цзыфань.
Павелічэнне колькасці ўдзельнікаў у параўнанні з апошнімі розыгрышамі выклікала таксама вялікую колькасць дэбютантаў турніру. У 2014 годзе на World Open удзельнічала 19 дэбютантаў: Сяа Гадун (25), Майкл Уайт (31), Энтані Мак-Гіл (40), Юй Дэлу (45), Курт Мэфлін (49), Цаа Юйпэн (55), Адыт'я Мехта (61), Панкай Адвані (64), Цепчая Ун-Ну (69), Скот Дональдсан (74), Майкл Уослі (75), Крэйг Стэдмэн (80), Лі Янь (81), Майкл Лэслі (89), Алекс Дэйвіс (94), Сандэрсан Лэм, Адам Уічэрд, Юань Сыцзюнь і Чэнь Цзыфань.
Джон Хігінс з Шатландыі чатыры разы станавіўся пераможцам гэтага спаборніцтва (1994, 1999, 2005, 2008). Па тры разы на турніры перамагалі Стыў Дэвіс (1985, 1988, 1989), Марк Уільямс (1996, 2000, 2003) і Ніл Робертсан (2006, 2009, 2010). З астатніх удзельнікаў турніру пераможцамі станавіліся чэмпіён двух апошніх розыгрышаў Марк Ален (2012, 2013) і Джымі Уайт (1986, 1992) па два разы, а таксама Дамінік Дэйл (1997) і Марка Фу (2007) па адным разе.