Каралеўства Бургундыя — франкскае каралеўства, якое ўзнікла ў выніку распаду Франкскай дзяржавы пры Меравінгах у 561 годзе. Тэрыторыя прыкладна адпавядала старажытнаму каралеўству бургундаў з даданнем Праванса.

Гісторыя thumb|400px|Франкская дзяржава з 481 да 814 года.

У 534 годзе франкскія каралі Хільдэберт I і Хлотар I ізноў уварваліся ў каралеўства бургундаў, разбілі бургундаў у бітве пад Ацёнам і аблажылі гэты горад, у якім схаваўся Гадамар II. Далейшы лёс бургундскага караля невядомы.

Франкскія каралі Хільдэберт I, Хлотар I і Тэадэберт I падзялілі яго каралеўства паміж сабой. Хільдэберту дасталіся Ліён, В’ен і Жэнева, Хлотару — паўднёвая частка Бургундскай дзяржавы паміж Валансам, Авіньёнам і Амбрэнам, Тэадэберту — Ацён, Шалон-на-Соне, Лангр, Аванш, Віўе, Сітан, Невер і Безансон. Да 558 года Хлотар I атрымаў у спадчыну ўсе ўладанні братоў, у тым ліку і Бургундыю.

Пасля смерці Хлотара ў 561 годзе яго ўладанні былі падзелены паміж сынамі. Адзін з сыноў, Гунтрамн, атрымаў Бургундскае каралеўства, куды ўвайшла ўся тэрыторыя бургундаў, ад Соны і Вагезаў, да Альпаў і марскога берага, частка Праванса і былое каралеўства Арлеанскае (за выключэннем яго заходняй часткі, гэта значыць гарадоў Шартр, Тур, Пуацье, якія адышлі да Харыберту I). Пазней Бургундыя то атрымлівала самастойнасць, то далучалася да адной з частак Франкскай дзяржавы — Аўстразіі або Нейстрыі. Канчаткова Бургундыя была далучана да франкскага каралеўства ў 721 годзе.

Спіс каралёў Бургундыі 561—592 : Гунтрамн 592—595 : Хільдэберт II 595—613 : Тэадорых II 613—613 : Сігіберт II 613—629 : Хлотар II 629—639 : Дагаберт I 639—658 : Хлодвіг II 658—673 : Хлотар III 673—673 : Тэадорых III 673—675 : Хільдэрык II 675—691 : Тэадорых III (другі раз) 691—695 : Хлодвіг IV 695—711 : Хільдэберт III 711—715 : Дагаберт III 715—721 : Хільперык II 721—737 : Тэадорых IV 743—751 : Хільдэрык III

Спіс маярдомаў Бургундыі да 599: Варнахар I да 604: Бертаальд 605: Пратадзій 606 — не пазней 613: Клаўдзій 613—626/627: Варнахар II (613—626/627) 639—641: Эга (таксама ў Нейстрыі) 641—642: Флаахад згадваецца ў 653/654: Радаберт

Гл. таксама Спіс каралёў Францыі

Спасылкі Histoire des Mérovingiens de Bourgogne

Бургундыя Катэгорыя:Бургундыя Катэгорыя:Гістарычныя вобласці Еўропы Катэгорыя:Дзяржавы ў гісторыі Францыі Катэгорыя:Каралеўствы