Баба (, ) — горны масіў на мяжы паміж Паўночнай Македоніяй і Грэцыяй. Баба ўзвышаецца над горадам Бітала ў Паўночнай Македоніі, частка масіву размешчана ў номе Фларына (Грэцыя). Ёсць некалькі вяршыняў, найвышэйшы пункт — пік Пелістэр (2601 м), трэцяя па вышыні гара Паўночнай Македоніі пасля Кораба (2764 м) і Шар-Планіны (2760 м). У македонскай частцы Бабы на схілах Пелістэра ўтвораны нацыянальны парк, дзе жывуць многія рэдкія прадстаўнікі флоры і фаўны, у тым ліку эндэмікі Балкан — .
Катэгорыя:Горы Паўночнай Македоніі Катэгорыя:Горы Грэцыі