Kontakto (у перакладзе — «кантакт») — міжнародны часопіс на мове эсперанта, які выдаецца Сусветнай арганізацыяй эсперанта UEA. Часопіс быў заснаваны ў 1963 годзе і цяпер распаўсюджваецца і чытаецца прыкладна ў 90 краінах свету. часопіс у асноўным публікуе матэрыялы на грамадска-палітычныя і культурныя тэмы; асаблівая ўвага надаецца публікацыі матэрыялаў на «нескладаным» эсперанта, якія могуць выкарыстоўвацца для вывучэння мовы.
Выданне і распаўсюджванне Часопіс фармальна лічыцца адным з двух друкаваных органаў Сусветнай маладзёжнай арганізацыі эсперантыстаў (TEJO), але фактычна выдаецца Сусветнай арганізацыяй эсперанта (UEA). Рэдактар часопіса выбіраецца і зацвярджаецца камітэтам TEJO па ўзгадненню з генеральным дырэктарам UEA; у розны час яго рэдактарамі былі розныя выдатныя эсперантысты, напрыклад, Хамфры Тонкін (ЗША, ён жа быў першым рэдактарам часопіса), Штэфан Маўль (Германія), Раман Дабжыньскі (Польшча), Ульрых Лінс (Германія), Іштван Эртль (Венгрыя) і інш. У 2000-х гадах у складзе рэдакцыі і сярод аўтараў дамінавалі рускамоўныя эсперантысты: у 2002—2007 гадах галоўным рэдактарам часопіса была Яўгенія Зверава-Аміс (Украіна, потым яна эмігравала ў ЗША), з лета 2007 па восень 2010 галоўным рэдактарам часопіса з’яўляўся Павел Мажаеў (Украіна). З восені 2010 года галоўным рэдактарам часопіса з’яўляўся бразілец Рожэнер ПавінскіІнфармацыя аб выбранні новага рэдактара на афіцыйным сайце TEJO .
Часопіс друкуецца ў Польшчы, адтуль жа і распаўсюджваецца па ўсяму свету. Аўтарамі артыкулаў з’яўляюцца эсперантысты з самых розных краін свету. Перакладныя матэрыялы публікуюцца значна радзей за арыгінальна напісаных на эсперанта. Часопіс магчыма выпісаць з любой кропкі свету праз пасрэднікаў Сусветнай арганізацыі эсперанта. У год выдаецца 6 нумароў, кошт гадавой падпіскі вагаецца ў залежнасці ад краіны ў памерах 10—35 еўра. Індывідуальныя члены Сусветнай маладзёжнай арганізацыі эсперантыстаў атрымліваюць часопіс аўтаматычна. Акрамя таго, на афіцыйным сайце UEA рэгулярна з’яўляюцца pdf-версіі свежых нумароў. Слабавідзячыя могуць атрымліваць аўдыё-версію часопіса.
Тэматыка Агульны кірунак часопіса вызначаны як грамадска-культурны; рэгулярна публікуюцца артыкулы, якія карыстаюцца цікаўнасць сярод моладзі — захапленні, інтэрнэт, падарожжы і інш. Нягледзячы на тое, што часопіс выдаецца на эсперанта, матэрыялы аб самім эсперанта (навіны ад эсперанта-мерапрыемствах, праблемныя артыкулы аб развіцці эсперанта-грамадства і г. д.), друкуюцца рэдка. Тым не менш, нярэдкімі з’яўляюцца матэрыялы, прысвечаныя эсперанта-культуры (эсперанта-літаратуры, феномену валодання эсперанта з нараджэння і г. д.); практычна ў кожным нумары публікуюцца рэцэнзіі аб новых эсперанта-кнігах і кампакт-дысках.
Асаблівая ўвага надаецца публікацыі матэрыялаў на «нескладаным эсперанта» (з выкарыстаннем так званых «простага» і «вельмі простага» слоўнікавых спісаў), якія могуць выкарыстоўвацца на пачатковых этапах авалодвання эсперанта.
Спасылкі Афіцыйная старонка часопіса Старонка часопіса на сайце Gazetejo.org, які прапаноўвае разнастайныя перыядычныя выданні на эсперанта (на старонцы даступныя для спампоўвання некалькі pdf-файлаў з асобнымі нумарамі часопіса)
Катэгорыя:Часопісы паводле алфавіта Катэгорыя:Часопісы на мове эсперанта Катэгорыя:Часопісы ўніверсальнага зместу Катэгорыя:Міжнародныя часопісы