«Расанскі кодэкс» (; умоўнае абазначэнне: Σ або 042) — унцыяльны манускрыпт VI стагоддзя на грэчаскай мове, які змяшчае тэкст Евангелля паводле Матфея і Евангелля паводле Марка, на 188 пергаментных аркушах (31 x 26 зм) з лакунай у Марк 16,14-20C. R. Gregory, «Textkritik des Neuen Testaments», Leipzig 1900, vol. 1, p. 92Kurt und Barbara Aland, Der Text der Neuen Testaments. Einführung in die wissenschaftlichen Ausgaben sowie in Theorie und Praxis der modernen Textkritik. Deutsche Bibelgesellschaft, Stuttgart 1981, S. 123. ISBN 3-438-06011-6.. Назва рукапісу паходзіць ад горада, у якім рукапіс быў знойдзены.
Асаблівасці рукапісу Расанскі кодэкс напісаны сярэбранымі чарніламі на пурпурным пергаменце. Скарачэнні для слоў «Бог» і «Ісус» (nomina sacra) вылучаны залатымі літарамі. Тэкст на аркушы размешчаны ў дзвюх калонках, па 20 радкоў у кожнай.
Расанскі кодэкс, разам з Сінопскім кодэксам (О), Берацкім кодэксам (Φ) і Пецярбургскім Пурпурным кодэксам (N), належыць да групы пурпурных унцыяльных рукапісаўBruce M. Metzger, Bart D. Ehrman, The Text Of The New Testament: Its Transmission, Corruption and Restoration, New York — Oxford 2005, Oxford University Press, p. 84..
Грэчаскі тэкст рукапісу адлюстроўвае візантыйскі тып тэксту, вельмі блізкі да Пецярбургскага Пурпурнага кодэкса. Рукапіс аднесены да V катэгорыі Аланда. Тэкст рукапісу быў выдадзены Гебхардам (О. von Gebhard) у 1883 годзе.
Гісторыя Рукапіс быў знойдзены ў 1879 годзе ў Расана на поўдні Італіі. Рукапіс належыць Архібіскупскаму музею г. Расана.
Гл. таксама Спіс унцыяльных рукапісаў Новага Запавету Пурпурныя пергаментныя рукапісы Пецярбургскі Пурпурны кодэкс Сінопскі кодэкс Берацкі кодэкс
Літаратура Oscar von Gebhardt, Die Evangelien des Matthaeus und des Marcus aus dem Codex purpureus Rossanensis. Leipzig : Hinrichs, 1883 Walther, Ingo F. and Norbert Wolf. Codices Illustres: The world’s most famous illuminated manuscripts, 400 to 1600. Köln, TASCHEN, 2005. pp 62–63. Kurt Weitzmann. Late Antique and Early Christian Book Illumination. New York: George Braziller, 1977. Лихачёва В. Д. Искусство Византии IV - Xv веков. — М.: Искусство, 1986 — С. 78-80.
Спасылкі
Ausführliche Beschreibung auf www.silagreca.de Abbildungen auf der Seite des erzbischöflichen Museums in Rossano Online presentation with superb reproductions Musei Rossano LDAB
Катэгорыя:Унцыяльныя рукапісы Новага Запавету Катэгорыя:Рукапісы VI стагоддзя Катэгорыя:Ілюмінаваныя рукапісы паводле алфавіта Катэгорыя:Пурпурныя кодэксы