Алёхаўка (, ) — вёска ва Уздзенскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Дзешчанскага сельсавета.
Да 30 кастрычніка 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Цялякаўскага сельсаветаРашэнне Мінскага абласнога савета дэпутатаў ад 30.10.2009 №219 «Аб змяненні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Мінскай вобласці» . З 2009 па 2013 год у складзе Уздзенскага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 .
Назва ад р. Алёхаўка.
У 1924 годзе ў вёсцы было 183 жыхары, мясцовыя дзеці вучыліся ў Цялякаўскай школе. Перад Другой сусветнай вайной было 29 двароў, 137 жыхароў. У лютым 1944 года нямецкія акупацыйныя ўлады спалілі вёску і забілі аднаго жыхара.
За 2 км на захад ад вёскі, у пойме р. Алёхаўка знаходзіцца археалагічны помнік — гарадзішча культуры штрыхаванай керамікі.
Спасылкі
Катэгорыя:Дзешчанскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Уздзенскага раёна