Маргат Бур (, нар. , Воўбругэ, Нідэрланды) — нідэрландская канькабежка, двойчы бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў 2014 у Сочы на дыстанцыі 500 м і 1000 м, бронзавая прызёрка чэмпіянату свету на 1000 м (2009) і ў спрынтарскім мнагабор’і (2011). Неаднаразовая чэмпіёнка Нідэрландаў у спрынтарскім мнагабор’і і на 500 м.
Спартыўная кар’ера Выступае на чэмпіянатах Нідэрландаў з сезона 2003/2004, у Кубку свету з сезона 2004/2005. У 2007 стала чэмпіёнкай Нідэрландаў на дыстанцыі 500 м, у 2009 годзе ў спрынтарскім мнагабор’і.
У 2009 годзе на чэмпіянаце свету па спрынце стала чацвёртай, а на чэмпіянаце па асобных дыстанцыях заняла 3-е месца на 1000 м.
На Алімпійскіх гульнях 2010 года ў Ванкуверы ўдзельнічала на трох дыстанцыях. Стала двойчы чацвёртай, на 500 і 1500 м, а таксама шостай на 1000 м. У 2011 годзе стала трэцяй на чэмпіянаце свету па спрынце.
У 2012 годзе зноў стала трэцяй на дыстанцыі 1000 м на чэмпіянаце свету.
Спасылкі Асабісты сайт Статыстыка выступленій
Катэгорыя:Канькабежцы Нідэрландаў Катэгорыя:Канькабежцы на зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 года