Фелікс Нойройтэр (, нар. года, Мюнхен) - нямецкі гарналыжнік, чэмпіён свету, шматразовы пераможца этапаў Кубка свету. Спецыялізуецца ў Слаламных дысцыплінах.

У Кубку свету Нойройтэр дэбютаваў у 2003 годзе, у студзені 2010 года атрымаў сваю першую перамогу на этапе Кубка свету. Усяго на сённяшні дзень мае сем перамог на этапах Кубка свету: пяць у слаламе, адну ў паралельным слаламе і адну ў гіганцкім слаламе. Усяго ў слаламе больш за 15 разоў падымаўся на подыум на этапах Кубка свету. Лепшым дасягненнем у агульным заліку Кубка свету з'яўляецца для Нойройтэра 4-е месца ў сезоне 2012/13.

На Алімпіядзе-2006 у Турыне, стартаваў у слаламе і гіганцкім слаламе, але ў абодвух дысцыплінах не дабраўся да фінішу. На Алімпіядзе-2010 у Ванкуверы, стартаваў у двух дысцыплінах: гіганцкі слалам - восьмае месца, слалам - не фінішаваў.

Перамогі на этапах Кубка свету (7) На 11 студзеня 2014 года № Сезон Дата Месца Дысцыпліна 1 2009/10 24 сту 2010 Кіцбюэль Слалам 2 13 сак 2010 Гарміш-Партэнкірхен Слалам (2) 3 2012/13 1 сту 2013 Мюнхен Паралельны слалам 4 20 сту 2013 Венген Слалам (3) 5 17 сак 2013 Ленцэрхайдэ Слалам (4) 6 2013/14 06 сту 2014 Борміа Слалам (5) 7 11 сту 2014 Адэльбодэн Гіганцкі слалам

Спасылкі Афіцыйны сайт гарналыжніка

Катэгорыя:Гарналыжнікі Германіі Катэгорыя:Гарналыжнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 2006 года Катэгорыя:Гарналыжнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 года Катэгорыя:Чэмпіёны свету па гарналыжным спорце