Стана Каціч (, 26 красавіка 1978, Гамільтан, Антарыа, Канада) — канадская актрыса сербска-харвацкага паходжання, найбольш вядомая па ролі дэтэктыва Кейт Бекет у тэлесерыяле «Касл».
Біяграфія Каціч нарадзілася 26 красавіка 1978 года ў горадзе Гамільтан, правінцыя Антарыа, Канада. Бацька серб, маці харватка, якая эмігравала з Югаславіі. Пазней Каціч са сваёй сям'ёй пераехала ў горад Аўрора, у штаце Ілінойс. Пасля заканчэння сярэдняй школы «Вест Аўрора» ў 1996 годзе яна працягнула навучанне ў Чыкагскай школе драмы імя Гудмана. У Станы Каціч чатыры браты і адна сястра.
Акрамя англійскай мовы, яна таксама валодае сербскай, славенскай, французскай і італьянскай мовамі.
Кар'ера Каціч сыграла Хану Гітэльман у серыяле «Героі», Колет Стрэнджэр у 5-м сезоне серыяла «24» і Джэні ў фільме Моргана Фрымана «Свята кахання». Таксама яна сыграла ў фільме «Мсцівец» і ў фільме «Квант міласэрнасці».
У жніўні 2008 года Каціч атрымала ролю Кейт Бекет у тэлесерыяле «Касл». У 2008 годзе Каціч стварыла сваю кінакампанію Sine Timore Productions, што ў перакладзе з латыні азначае «Без страху». Улетку 2010 года Каціч знялася ў фільмах «For Lovers Only» у Францыі і «Падвойны агент» у Дубліне разам з Рычардам Гірам.
Фільмаграфія
Фільмы thumb|Каціч на зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 года |upright|right
Год Фільм Роля Від 1999 Acid Freaks Эні 2003 Shut-Eye Энджэла 2005 Пітбуль Мар'яна 2006 Без твару Даяна Палас ТБ фільм 2006 Дынастыя Драконаў Ава ТБ фільм 2007 Свята кахання Джэні 2008 Would Be Kings Джуліяна Мартнеіл ТБ фільм2008 Шлях клінка Раіна 2008 Квант Міласэрнасці Корын Вінау 2008 Бібліятэкар: Праклён чашы Іуды Сымона Рэнуар ТБ фільм 2008 Мсцівец Моргенштэрн 2008 Truth About Kerry Эма 2010 For Lovers Only Сафія 2011 Падвойны Агент Эмбер 2012 Big Sur Ленар Кэндл 2013 Клуб «CBGB» Жэня Раван
Серыялы Год Назва Роля 2004 Аператыўнік Марыэла 2004 Шпіёнка Бортправадніца 2004 L.A. Dragnet Мірыям Нэльсан 2004 Шчыт Эйла 2004 Ваенна-юрыдычная служба Люсін Чармалі 2005 Шпік Надзя 2005 Хуткая дапамога Блэйр Колінс 2006 24 Колет Стэнджэр 2006 Браты і Сёстры Карэн Уэлс 2006 Company Man Донна Бэйкер 2007 Героі Хана Гітэльман 2007 CSI: Маямі — 6 сезон серыя Рыта Саліван 2007 Атрад «Антытэрор» Спецыяльны агент Дэбра Лейн 2009 — наш час Касл Дэтэктыў Кейт Бекет
Відэа Гульні Год Назва Роля Заўвагі 2011 Batman: Arkham City Talia al Ghul Голас
Спасылкі Афіцыйны сайт Станы Каціч
Катэгорыя:Актрысы тэлебачання Канады