Цаган-Шыбэту (, «хрыбет — белая агароджа») — горны хрыбет на паўднёвым захадзе Тувы і паўночным захадзе Манголіі, у складзе гор Паўднёвай Сібіры. Размешчаны паміж масівам Мангун-Тайга і хрыбтом Тану-Ала. Хрыбет утварае водападзел паміж басейнам ракі Енісей і бясцёкавай катлавінай возера Уурэг-Нуур.
Хрыбет распасціраецца з захаду на ўсход на 130 км. Вышэйшы пункт — гара Цагаан-Шувуут-Уул вышынёй 3495 м. Складзены пераважна палеазойскімі сланцамі і вулканічнымі пародамі. Паўднёвы схіл кароткі, круты, пакрыты стэпамі і горнымі тундрамі; паўночны — расцягнуты, раздзелены глыбокімі далінамі рэк вярхоўяў Хемчыка, ніжнія часткі пакрытыя тайгой. Сляды старажытнага зледзянення, сучасныя ледавікі.
Катэгорыя:Горныя хрыбты Расіі Катэгорыя:Горныя хрыбты Азіі Катэгорыя:Геаграфія Тывы Катэгорыя:Горы Манголіі