«Хросны бацька» () — гангстарская драма рэжысёра Фрэнсіса Форда Копалы. Экранізацыя аднайменнага рамана Марыа П’юза, выдадзенага ў 1969 годзе. Слоган: «Прапанова, ад якой немагчыма адмовіцца». Лічыцца найлепшым гангстарскім фільмам на думку Амерыканскага інстытута кінамастацтва і адным з найлепшых фільмаў у гісторыі кінематографа. Стабільна ўваходзіць у першую пяцёрку 250 найлепшых фільмаў па версіі аўтарытэтнага вэб-сайта IMDB.

Фільм атрымаў тры прэміі «Оскар»: найлепшы фільм, найлепшы адаптаваны сцэнарый, найлепшая мужчынская роля (Марлан Бранда) — і яшчэ 19 розных узнагарод і 17 намінацый. Таксама займае трэці радок у спісе найлепшых фільмаў за ўсю гісторыю амерыканскага кінематографа, «100 гадоў… 100 фільмаў (10-я юбілейная рэдакцыя)» (), які штогод выдаецца Амерыканскім інстытутам кінамастацтва, саступаючы толькі кінастужцы «Грамадзянін Кейн».

Здымкі фільма праходзілі на працягу чатырох месяцаў у сярэдзіне 1971 года. Прэм’ера адбылася ў сакавіку 1972 года (11The Godfather Reviews, Ratings, Credits, and More at Metacritic ці 15Release dates — IMDb сакавіка). Пры невялікім бюджэце ў 6 мільёнаў долараў, фільм сабраў у пракаце 268,5 мільёнаў.

Сюжэт У 1945 годзе ў Нью-Ёрку на вяселлі сваёй дачкі Коні (Талія Шайр) з Карла Рыцы (Джані Руса) Віта Карлеонэ (Марлан Бранда), дон сям’і злачынцаў Карлеонэ, выслухвае просьбы. Ягоны малодшы сын Майкл (Аль Пачына), які служыў у марской пяхоце падчас Другой сусветнай вайны, знаёміць сваю дзяўчыну Кей Адамс (Даян Кітан) з сям’ёй на прыёме. Джоні Фантэйн (Эл Мартына), папулярны спявак і хроснік Віта, звяртаецца па дапамогу да Віта ў забеспячэнні ролі ў кіно, і Віта адпраўляе свайго кансультанта Тома Хагена (Роберт Дзюваль) у Лос-Анджэлес, каб пераканаць кіраўніка студыі Джэка Вольца (Джон Марлі) даць Джоні ролю. Вольц адмаўляецца, пакуль не прачынаецца ў ложку з адсечанай галавой свайго дарагога жарабца.

Незадоўга да калядаў наркабарон Салоца (Альфрэда Лецьеры) пры падтрымцы злачыннай сям’і Таталья просіць Віта інвеставаць у ягоны наркатычны бізнес і абараняць ягонымі палітычнымі сувязямі. Баючыся ўдзельнічаць у новым небяспечным гандлі, які рызыкуе адчужыць сяброў-палітыкаў, Віта адмаўляецца. Падазроны Віта пасылае свайго чалавека Луку Бразі (Лені Мантана) сачыць за Салоца і сям’ёй Таталья. Аднак, падчас першай сустрэчы з Бруна Таталья (Тоні Джорджа) і Салоца Бразі быў задушаны гаротай. Пазней Салоца выкрадае Хагена, пасля чаго ў Віта страляюць на вуліцы. Старэйшы сын Віта, Соні (Джэймс Каан), прымае кіраванне справамі сям’і на сябе, а Салоца аказвае ціск на Хагена, каб пераканаў Соні прыняць здзелку Салоца, а затым адпускае яго. Сям’я атрымлівае рыбу, загорнутую ў бронекамізэльку Бразі, паказваючы, што Лука ўжо нябожчык. Віта выжыў, і ў шпіталі Майкл сарваў чарговы замах на бацьку. Да шпіталю прыбывае капітан паліцыі Макласкі (Стэрлінг Хэйдэн), які з’яўялецца чалавекам Салоца, і ён збівае Майкла, пашкодзіўшы яму сківіцу. Соні помсціць ударам па сыне Татальі. Карлеонэ рыхтуюць забойства Салоца і Макласкі, прыкрываючыся жаданнем урэгуляваць спрэчку. Майкл сустракае іх у рэстарацыі ў Бронксе, у якім, дастаючы пісталет, які папярэдні туды падкінуў Пітэр Клеменца (Рычард Кастэлана), ён забівае абодвух мужчынаў.

Не зважаючы на ціск з боку ўладаў, паміж пяццю італьянска-амерыканскімі крымінальнымі сем’ямі разгараецца вайна, і Віта баіцца за сваю сям’ю. Майкл знаходзіць прытулак на Сіцыліі, а ягонага старэйшага брата Фрэда (Джон Кезэйл) прытуляе Мо Грын (Алекс Рока) у Лас-Вегасе. Соні нападае на Карла на вуліцы за здзекі з Коні, сваёй сястры, і пагражае забіць яго, калі гэта паўторыцца. Калі гэта адбываецца, Соні імкнецца да іхнага дому, але трапляе ў пастку на касе ля шашы і жорстка забіваецца бандытамі з аўтаматамі. Знаходзячыся на Сіцыліі, Майкл сустракае дзяўчыну Апалонію (Сіманэта Стэфанэлі) і пабіраецца з ёй шлюбам, але прызначаная для яго машына з бомбай забірае ейнае жыццё. Спустошаны смерцю Соні і разумеючы, што Таталья кантралюецца дамінуючым донам Барзіні (Рычард Контэ), Віта спрабуе спыніць варожасць. Ён запэўнівае пяць сем’яў, што адмовіцца ад супрацьдзеяння іхнаму гераінаваму бізнесу і адмовіцца ад помсты за забойства Соні. Калі бяспека становіцца гарантаванай, Майкл вяртаецца дадому і ўваходзіць у сямейны бізнес. Таксама ён бярэ Кей за жонку, паабяцаўшы ёй, што бізнес стане законным на працягу наступных пяці гадоў.

Саўндтрэк

Музычнае суправаджэнне да фільма «Хросны бацька» напісаў італьянскі кампазітар Ніна Рота.

Крыніцы

Спасылкі

Трылогія «Хросны бацька»

Катэгорыя:Фільмы ЗША 1972 года Катэгорыя:Фільмы-драмы 1972 года Катэгорыя:Крымінальныя фільмы 1972 года Катэгорыя:Фільмы-драмы ЗША Катэгорыя:Дэтэктыўныя фільмы ЗША Катэгорыя:Крымінальныя фільмы ЗША Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы пра Нью-Ёрк Катэгорыя:Фільмы пра імігрантаў Катэгорыя:Фільмы Фрэнсіса Форда Копалы Катэгорыя:Фільмы па сцэнарыях Фрэнсіса Форда Копалы Катэгорыя:Фільмы, музыку да якіх напісаў Ніна Рота Катэгорыя:Фільмы кампаніі Paramount Pictures Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты прэміі «Оскар» за «Найлепшы фільм» Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты прэміі «Залаты глобус» за найлепшы фільм — драма Катэгорыя:Нацыянальны рэестр фільмаў Катэгорыя:Выдатныя фільмы (Роджэр Эберт) Катэгорыя:Фільмы пра мафію