Мікалай Пятровіч Вішнявецкі (, г. — , ГУЛАГ) — удзельнік Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Петраградзе, адзін з арганізатараў Чырвонай гвардыі. Член КПСС з 1917.
Біяграфія
Скончыў Маскоўскую школу прапаршчыкаў ў 1916, Ваенную акадэмію імя Фрунзе. З 1917 па даручэнні ваеннай арганізацыі Петраградскага камітэта РСДРП (б) вёў антываенную прапаганду сярод салдат. За ўдзел у 1917 года арыштаваны. Напярэдадні Кастрычніцкага збройнага паўстання старшыня штаба Чырвонай гвардыі Выбаргскага раёна Петраграда, камісар гвардыі Маскоўскага рэзервовага палка. Пасля перамогі Кастрычніцкай рэвалюцыі камісар Міхайлаўскага артылерыйскага вучылішча.
У 1918 удзельнік барацьбы з контррэвалюцыйным і нямецкімі акупантамі, член Вышэйшай ваеннай інспекцыі, член РВС Рэзервовай арміі, з студзені 1919 член РВС . З лета 1919 г. у , камісар . У 1930-я на дыпламатычнай працы ў Японіі, затым на камандных пасадах у Чырвонай Арміі.
Арыштаваны ў 1938, асуджаны да зняволення ў канцлагерах. Загінуў у ГУЛАГу. Рэабілітаваны ў 1956 годзеПамяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Магілёва. Мн., 1998..
Узнагароды
Узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга. Імя Вішнявецкага Н. П. носіць вуліца ў Магілёве.
Крыніцы
Літаратура Корнилович Э. А. Организатор гвардии. — В его кн.: Революцией призванные. — Мн., 1980. Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Магілёва. — Мн., 1998. Алексеев М. А., Колпакиди А. И., Кочик В. Я. Энциклопедия военной разведки. 1918—1945 гг. — М., 2012. — С. 191—192.
Спасылкі Разведчики Могилева: Вишневецкий Николай Петрович (1897—1941) ВИШНЕВЕЦКИЙ Николай Петрович (1897—1941).
Катэгорыя:Ваенныя дзеячы СССР Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Рэабілітаваныя ў СССР