Эфебафілі́я — гэта галоўным чынам сексуальная цікавасць да сярэдніх і позніх падлеткаў, звычайна ва ўзросце ад 15 да 19 гадоў. Тэрмін першапачаткова выкарыстоўваўся ў канцы XIX-га і пачатку XX-га стагоддзя. Гэта адна з мноства сексуальных пераваг у розных узроставых групах, падпарадкаваная тэхнічнаму тэрміну . Эфебафілія строга абазначае перавагу да сярэдніх і позніх падлеткаў як сексуальных партнёраў, а не простую наяўнасць некаторага ўзроўню сексуальнага прыцягнення. Гэта не псіхіятрычны дыягназ.
У даследчых умовах выкарыстоўваюцца канкрэтныя тэрміны для хронафілій: напрыклад, эфебафілія для абазначэння сексуальнай перавагі да сярэдніх і позніх падлеткаў, для абазначэння сексуальнай перавагі да маладых пубертатных асоб, і педафілія для абазначэння асноўнай ці выключнай сексуальнай цікавасці да перадпубертатных дзяцей.
Этымалогія і вызначэнні Тэрмін эфебафілія паходзіць ад (ад эпі «з моманту» + хэбе «юнацтва», «ранняя даросласць»), і вызначаецца як «юнак ва ўзросце ад васямнаццаці да дваццаці гадоў, асабліва той, хто прайшоў сваю і быў зарэгістраваны як грамадзянін (у Афінах)», і () «любоў». Ён быў выкарыстаны ў публікацыях нідэрландскага псіхолага ў 1950 годзе, і паўтараецца ў 1960 годзе ў часопісе ў падтрымку гомасексуалаў Vriendschap пад псеўданімам Віктар СерватыусBernard, F. (1998). Selected publications of Dr Frits Bernard — An international bibliography. Rotterdam: Enclave., прыпісваючы паходжанне тэрміна без дакладнай датыServatius, V. (1960, March 15). [Ephebophilia and science]. Vriendschap , 35-35.. Слова было ўпершыню выйшла ў свет на французскай мове (), у кнізе 1896 года, Tares et Poisons: Perversion et Perversité Sexuelles.
Тэрмін быў апісаны французам Феліксам Буф’ерам у 1980 годзе,Buffière, F. (1980). , Paris, p. 11. і пакістанскім вучоным , які сцвярджаў, што тэрмін эфебафілія павінен выкарыстоўвацца менавіта ў дачыненні да гомасексуальнасці, калі апісваецца эстэтычны і эратычны інтарэс дарослых мужчын да падлеткаў у класічнай персідскай, турэцкай або урду-моўнай літаратуры. Тэрмін таксама быў адноўлены , каб абазначыць мужчын, якія аддаюць перавагу 15-19-гадовым. Тыповым ўзростам прыцягнення ўвагі эфебафіліі таксама называецца 15-16 гадоў. Сексуальны інтарэс жанчын да падлеткаў вывучаны значна менш, чым інтарэс мужчын.
Асаблівасці Падлеткі сярэдняга і старэйшага ўзросту, як правіла, маюць , блізкія ці ідэнтычныя дарослым. З-за гэтага даследчыкі Скай Стывенс і сцвярджаюць, што эфебафілія супярэчыць паняццю парафілія, бо «старэйшыя падлеткі здольныя да размнажэння, і мужчыны звычайна адчуваюць да іх сексуальную цягу, што адлюстроўваецца ў самасправаздачах, і парнаграфічных даследаваннях». Паводле псіхолага і сексолага Джэймса Кантэра, «вельмі часта звычайныя мужчыны адчуваюць цягу да 18—20-гадовых. Не дзіўна, што 16-гадовыя могуць быць прывабнымі для многіх мужчын, але чым маладзей асоба, тым менш мужчын адчувае цягу да гэтай узроставай групы».
Тэрмін эфебафілія выкарыстоўваецца толькі для апісання перавагі ў выбары сексуальных партнёраў сярэдняга і старэйшага падлеткавага ўзросту, а не проста наяўнасці нейкага ўзроўню сексуальнай цягі. Увогуле, перавага не разглядаецца псіхолагамі як паталогія, пакуль яна не перашкаджае іншым важным аспектам жыцця чалавека. Яна не ўключана ў (DSM-5) або .
Бланчард і іншыя адзначаюць, што , эратычны інтарэс да маладых падлеткаў, не атрымала шырокага распаўсюджвання, нават сярод прафесіяналаў, якія працуюць з , і можа быць пераблытаная з тэрмінам эфебафілія, які азначае перавагу ў выбары старэйшых падлеткаў. Яны сцвярджаюць, што «мала хто жадаў бы называць эратычны інтарэс да позніх або нават сярэдніх падлеткаў псіхапаталогіяй, таму тэрмін гебефілія мог быць праігнараваны разам з эфебафіліяй». Хоць Стывенс і Сэта сцвярджаюць, што, у адрозненне ад эфебафіліі, «канцэптуальна гебефілія з’яўляецца парафіліяй, адлюстроўваючы нетыповы (статыстычна рэдкі) сексуальны ўзроставы інтарэс да падлеткаў», яны таксама адзначаюць, што гебефілія не атрымала шырокага прызнання як парафілія або псіхічнае расстройства, і ў акадэмічных колах ідзе значная дыскусія пра тое, ці варта яе класіфікаваць як такую.
Гл. таксама Педафілія
Крыніцы
Катэгорыя:Хронафілія Катэгорыя:Сексуальныя дэвіяцыі Катэгорыя:Моладзь